Нагадаем, 26 ліпеня Міністар замежных справаў Латвіі Арціс Пабрыкс выказаў занепакоенасьць разгонам дэманстрацыі ў Менску.
“Абыходжаньне беларускіх уладаў з маніфэстантамі сьведчыць аб іхнай нецярпімасьці да палітычных апанэнтаў, якія асьмельваюцца выказваць меркаваньні, адрозныя ад афіцыйных. Такая неталерантнасьць супярэчыць асноўным прынцыпам дэмакратыі”, – заявіў кіраўнік МЗС Латвіі.
Прадстаўнік беларускага МЗС паведаміў, што "зьдзіўленьне ў беларускага боку выклікаюць ня толькі фармулёўкі, якія выкарыстоўваюцца афіцыйнымі прадстаўнікамі МЗС Латвіі, але і тэндэнцыйнае ўспрыняцьцё латвійскім бокам гэтых падзеяў”.
МЗС Беларусі падкрэсьлівае, што “такія неканструктыўныя дзеяньні найбліжэйшага суседа ня толькі не садзейнічаюць далейшаму разьвіцьцю двухбаковых адносінаў, але і супярэчаць агульнапрынятым міжнародным стандартам міждзяржаўных адносінаў і эўрапейскім нормам палітыкі суседзтва".
На думку беларускага МЗС “неканструктыўныя дзеяньні латвійскага боку маюць сыстэмны характар на працягу апошніх шасьці месяцаў”, міністэрства прыгадвае міжнародную канфэрэнцыю ў Рызе "Будучыня дэмакратыі па-за межамі Балтыі", падтрымку стварэньня грамадзкай арганізацыі й газэты "Адкрытая Беларусь" і апошнюю заяву міністра замежных справаў Латвіі".
Міністэрства замежных справаў Беларусі папярэджвае, што "падобныя дзеяньні вымушаюць беларускі бок разгледзець магчымасьць прыняцьця адэкватных мераў у дачыненьні да латвійскага боку".