Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Яраслаў Раманчук ня зможа балятавацца ў дэпутаты


Сяргей Астраўцоў, Горадня Сёньня Гарадзенскі абласны суд разгледзеў скаргі аб нерэгістрацыі ў якасьці кандыдатаў у дэпутаты намесьніка старшыні Аб’яднанай грамадзянскай партыі Яраслава Раманчука і Мікалая Ўласевіча — партыйнага актывіста з Астраўца. Яны хацелі ўдзельнічаць у выбарах у абласны савет. Аднак судзьдзя Аляксандар Калесьнік адмовіўся задаволіць скаргі.

Ад АГП удзельнічаць у выбарах у Горадні будуць Юры Істомін, які кіруе абласной партыйнай арганізацыяй, і Зьміцер Слуцкі — кіраўнік гарадзкой арганізацыі. Абодва балятуюцца адначасова ў абласны і гарадзкі саветы.

Сёньня Юр’ю Істоміну паведамілі з акруговай камісіі, што яму дазваляецца правесьці адну сустрэчу з выбаршчыкамі ў школе №34 у строга канкрэтны час — а 14-й гадзіне. Але кандыдата не задавальняе гэты час, паколькі большасьць выбаршчыкаў будуць на працы.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG