“Мы спадзяваліся на прыстойнасьць расейскіх партнэраў. Тое, што адбылося, зьяўляецца наўмыснай правакацыяй – па-іншаму я сказаць не магу”, – заявіў У.Сямашка.
Віцэ-прэм''ер заявіў: “1 студзеня 2007 году газ у Беларусі будзе – мы ўзаемазьвязаныя: у нас няма кантракту на пастаўку газу, у “Газпрому” няма кантракту на транзыт, а гэта 22% экспартных паставак “Газпрому”. Да падпісаньня кантракту на 2007 год “мы будзем лічыць, што цана на газ складае, як і ў 2006 годзе, $46,68 за 1 тысячу кубамэтраў”.
“Ня думаю, што “Газпром” наважыцца перакрыць газ для Беларусі – яны не павінны двойчы на адны і тыя ж граблі наступаць”, – упэўнены Ўладзімер Сямашка.
Ён лічыць, што перамовы аб цане на газ для Беларусі будуць працягвацца. “Мы гатовыя да Новага году падпісаць кантракт, хоць заўтра”, – заявіў ён. Тым ня менш першы віцэ-прэм’ер не выключае, што перамовы могуць зацягнуцца да студзеня-лютага 2007 году. Пры гэтым, на ягоную думку, “будзе дзейнічаць стары кантракт”.
Сямашка паведаміў, што беларускі бок патрабуе грашовага ўкладаньня “Газпрому” ў стварэньне супольнага газатранспартнага прадпрыемства на базе “Белтрансгазу” ў памеры $2,5 млрд. і ня згодны на набыцьцё ім 50% актываў беларускай газатранспартнай сыстэмы шляхам заліку часткі цаны паставак газу. “Пры стварэньні СП мы за цывілізаваны падыход – пакладзі грошы на бочку і праз 10 дзён атрымай акцыі, і гэта ўжо права Беларусі выкарыстаць гэтыя грошы на сваё разуменьне”, – заявіў Уладзімер Сямашка.
Расейскі бок настойвае на тым, каб Беларусь плаціла з 1 студзеня 2007 году 75 даляраў за тысячу кубамэтраў газу, і яшчэ 30 даляраў – акцыямі “Белтрансгазу”.
Беларусь, паводле Сямашкі, гатовая плаціць 75 даляраў за тысячу кубамэтраў, але за “Белтрансгаз” “Газпром” павінен плаціць асобна і адразу.
Паміж бакамі існуе супярэчнасьць і ў ацэнцы “Белтрансгазу”. Уладзімер Сямашка кажа, што пры вызначэньні кошту на 5 мільярдаў даляраў саступіў беларускі бок, бо незалежны ацэньвальнік – галяндзкі банк “ABN Amro” ацаніў “Белтрансгаз” на 5 мільярдаў 300 мільёнаў даляраў. Паводле прадстаўнікоў “Газпрому”, гэтая незалежная ацэнка складае крыху болей за 3 мільярды даляраў.