Сябра праўленьня манаполіі й генэральны дырэктар “Газпром экспарта” Аляксандар Мядзьведзеў на брыфінгу ў Маскве падрабязна праінфармаваў пра зьмену пазыцыі “Газпрому” ў пытаньні коштаў на газ для Беларусі. Спачатку расейскі бок, зь ягоных словаў, прапанаваў вызначыць плянку ў 200 даляраў за тысячу кубамэтраў. Аднак паколькі экспартнае мыта за дастаўку газу ў Беларусь ня плаціцца, за стол перамоваў селі са стартавай пазыцыяй у 170 даляраў.
Аднак і ад гэтага кошту беларускі бок адмовіўся, бо ён “не адпавядае духу саюзнай дзяржавы”. Тады “Газпром” зьнізіў стаўку да 110 даляраў, а ў часе апошняга раўнду – да 105 даляраў. Меркавалася, што ў 2007-2010 гадох “Газпром” атрымае ў якасьці частковай аплаты за газ акцыі “Белтрансгазу”. “Газпром” мог атрымаць у 2007 годзе зь Беларусі “жывымі” грашыма 1,5 мільярда даляраў (75 даляраў за тысячу кубамэтраў), у 2008 – 2,1 мільярда.
Блізкая да Крамля крыніца паведаміла “Коммерсанту”, што Аляксандру Лукашэнку прапанавалі прыняць умовы аб’яднаньня Расеі й Беларусі. У паасобку, правядзеньне аб’яднаўчага рэфэрэндуму ўжо ў 2007 годзе. Дзяржсакратар “саюзнай дзяржавы” Павал Барадзін ускосна пацьвердзіў гэта, сказаўшы, што ў наступным годзе ўсе пытаньні будуць вырашаныя. У сакавіку, зь ягоных словаў, Вышэйшы дзяржсавет ухваліць праект канстытуцыйнага акту, рэфэрэндум і ўвядзеньне адзінага плацёжнага сродку – расейскага рубля ў Беларусі.