“Гэта ніякая не саступка апазыцыі. Улады зрабілі ўсё, каб адцягнуць маё вызваленьне, якое паводле закону магло наступіць ужо два месяцы таму”, -- пракамэнтаваў “Свабодзе” Цімафей Дранчук сваё ўмоўна-датэрміновае вызваленьне. Актывіст заявіў, што падчас знаходжаньня за кратамі не зьмяніў сваіх палітычных поглядаў. “Турма мяне загартавала і дадала жыцьцёвага досьведу”, -- сказаў Цімафей Дранчук.
Цімафей Дранчук выйшаў на волю апошнім з чатырох арыштаваных 21 лютага актывістаў “Партнэрства”. У жніўні былі вызваленыя Аляксандр Шалайка і Эніра Браніцкая, якія адбылі за кратамі па 6 месяцаў, у лістападзе быў зьменены рэжым адбываньня пакараньня на папраўчыя працы лідэру “Партнэрства” Мікалаю Астрэйку, якога засудзілі на 2 гады турмы.