Лінкі ўнівэрсальнага доступу

C.Ніязава можна чытаць па-беларуску


Уладзімер Глод, Менск Сапармурат Ніязаў вядомы ў Беларусі як аўтар кнігі паэзіі і прозы "Рухнама", якую пераклалі на беларускую мову Анатоль Бутэвіч, Леанід Дранько-Майсюк і Анатоль Кудравец.

Паэт Леанід Дранько-Майсюк не саромеецца свайго ўдзелу ў падрыхтоўцы перакладу. Ён называе гэты твор "кнігай вялікай любові да туркмэнскага народу".

(Дранько: ) “Упершыню я разгарнуў гэтую кнігу наўздагад, і мне адразу трапіў у вочы радок "Туркмэна сапраўдным туркмэнам зробіць толькі туркмэн". Мне захацелася, каб гэта прагучала і па-беларуску: "Беларуса сапраўдным беларусам зробіць толькі беларус" -- у плыні культурнага нацыяналізму".

А пісьменьніцы Вользе Іпатавай беларускі варыянт "Рухнамы" перадусім цікавы магчымасьцю параўноўваць:

(Іпатава: ) "Калі параўноўваць туркмэнскую дыктатуру з беларускай, дык тая хоць выглядае нейкай асьветніцкай. У нас жа становішча самае жахлівае, бо наша дыктатура нават не абараняе сваю нацыянальную культуру, але і актыўна наступае на яе і хоча зьнішчыць. Хаця, зразумела, дыктатуры не павінна быць наагул".

Кніга "Рухнама" прэзыдэнта Сапармурата Ніязава ў Туркмэністане ў абавязковым парадку вывучаецца на спэцыяльных палітычных занятках паўсюдна -- на прадпрыемствах, будоўлях, ва ўстановах, інстытутах... Твор "бацькі ўсіх туркмэнаў" прымусова зрабілі галоўнай кнігай кожнага грамадзяніна краіны.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG