15 сьнежня з Аляксандрам Казуліным сустрэўся ягоны адвакат Ігар Рынкевіч. Гэта была першая сустрэча адваката з падабаронным амаль за два месяцы. Нагадаю, падчас галадоўкі Аляксандра Казуліна, якая доўжылася з 20 кастрычніка да 11 сьнежня, сустракацца з адвакатам палітыку не дазволілі.
Пасьля сёньняшняй сустрэчы з Аляксандрам Казуліным Ігар Рынкевіч паведаміў, што той будзе надалей змагацца за свае патрабаваньні.
(Рынкевіч: ) “Аляксандар Казулін падкрэсьліў, што ён прыпыніў галадоўку, а не спыніў канчаткова. Ён не выключае, што адновіць сваю акцыю, і чакае, што да Калядаў зьявіцца кансалідаваная заява Эўразьвязу адносна стану з правамі чалавека ў Беларусі, а таксама заява-рэзалюцыя ці іншае рашэньне з боку вярхоўнага камісара ААН у правах чалавека. Менавіта паведамленьне пра падрыхтоўку гэтых дакумэнтаў таксама стала прычынай таго, што ён спыніў галадоўку”.
Паводле Ігара Рынкевіча, ня зьняў Аляксандар Казулін і патрабаваньняў да апазыцыі. Былы кандыдат на прэзыдэнта заклікаў лідэраў апазыцыі “ўзьняцца над ўласнымі інтарэсамі й перайсьці да рашучых дзеяньняў”. Як лічыць Аляксандар Казулін, кіраваць Беларусьсю мусіць “урад народнага даверу”, паведаміў Ігар Рынкевіч.
Пра здароўе Аляксандра Казуліна адвакат сказаў, што той пачуваецца ўсё лепш, ён ужо не губляе вагу. Пакуль Казулін толькі п’е сокі, з галадоўкі выходзіць самастойна, але з дактарамі кансультуецца. Самымі цяжкімі для Казуліна былі апошнія дзесяць дзён галадоўкі.
(Рынкевіч: ) “Галоўнае, казаў Казулін, было не губляць кантролю над сьвядомасьцю. Калі б адключыўся, асабліва цягам апошніх дзесяці дзён, маглі б зрабіць зь ім што заўгодна”.
Аляксандар Казулін падзякаваў усім людзям, якія аказалі яму падтрымку, таксама выказаў удзячнасьць за салідарнасьць кіраўніцтву Эўразьвязу, урадам эўрапейскіх краінаў. Адмысловую падзяку выказаў асабіста прэзыдэнту ЗША Джорджу Бушу, ураду ЗША і прадстаўніку ЗША ў Радзе бясьпекі ААН.
(Рынкевіч: ) “Казулін надаў найвялікшае значэньне дзеяньням пасланца ЗША ў ААН і пры гэтым дадаў, што ня будзе камэнтаваць дзеяньняў расейскага прадстаўніка спадара Чуркіна”.
Паводле адваката, Аляксандар Казулін папярэджвае, што апошнія пагадненьні беларускага кіраўніцтва, якое ён лічыць нелегітымным, з замежнымі краінамі, у тым ліку з Расеяй, у будучыні могуць быць перагледжаныя.
Нагадаем, былы кандыдат на прэзыдэнта Аляксандар Казулін быў асуджаны на пяць з паловай гадоў паводле абвінавачаньня ў хуліганстве й арганізацыі вулічных беспарадкаў. Сваёй віны апазыцыянэр не прызнаў і патлумачыў перасьлед палітычнымі прычынамі. Адным з вынікаў галадоўкі пратэсту, якую 52 дні трымаў Аляксандар Казулін у віцебскай калёніі, стала тое, што 12 сьнежня ЗША ўзьнялі ў Радзе бясьпекі ААН пытаньне пра сытуацыю з правамі чалавека ў Беларусі.