Сустрэча У.Пуціна і А.Лукашэнкі сам-насам доўжылася каля трох гадзінаў. На парадку паседжаньня не было праекту Канстытуцыйнага акту й пытаньня аб саюзнай валюце, як і вострых пытаньняў, зьвязаных з коштам расейскага газу й нафты, якая будзе пастаўляцца ў Беларусь у 2007 годзе. Аднак менавіта гэтыя тэмы дамінавалі падчас размовы Пуціна й Лукашэнкі. Пасьля сустрэчы сам-насам беларускі кіраўнік заявіў:
(Лукашэнка: ) “У выніку нашых цяжкіх і працяглых перамоваў мы быццам бы знайшлі, як тут правільна сказаць, знайшлі тую нітку, за якую зможам учапіцца. Я думаю, што найбліжэйшым часам мы зможам зьняць вельмі многія пытаньні, якія сталі цяжкімі для нас, — не хваравітымі, а цяжкімі”.
Да гэтых пытаньняў А.Лукашэнка аднёс праект Канстытуцыйнага акту саюзнай дзяржавы, адзіную валюту й “шэраг іншых пытаньняў, пра якія шмат пішуць і гавораць”. Першы канал БТ канкрэтызаваў, што ішлося пра пытаньні кошту расейскага газу й нафты для Беларусі.
Уладзімер Пуцін зазначыў, што ўпершыню за ўвесь час саюзных дачыненьняў агульны бюджэт ухвалены да новага году:
(Пуцін: ) “Вельмі рады, што ў нас сёлета рэгулярны кантакт, наўпросты. Сёлета ў рамках найвышэйшага дзяржсавету саюзнай дзяржавы мы сустракаемся другі раз… Адрозна ад папярэдніх гадоў мы ўхваляем бюджэт саюзнай дзяржавы ў патрэбны тэрмін — да пачатку фінансавага году”.
Па выніках паседжаньня крамлёўская прэсавая служба паведаміла пра зацьвярджэньне бюджэту саюзнай дзяржавы, праграмы ўзгодненых дзеяньняў Расеі й Беларусі ў галіне замежнай палітыкі, абсталяваньня межаў, вайсковага і вайскова-тэхнічнага супрацоўніцтва.
Бюджэт саюзнай дзяржавы на 2007 год складае 3,78 мільярда расейскіх рублёў — гэта каля 140 мільёнаў даляраў. Ён разьлічаны на фінансаваньне 35 саюзных праграмаў. Як зазначыў расейскі тэлеканал РТР, большая частка выдаткаў у саюзным бюджэце, “як заўсёды, на Расеі”.
Кіраўнікі дзяржаваў зацьвердзілі таксама парадак дня й тэрмін наступнага паседжаньня найвышэйшага дзяржсавету.
У Аляксандра Лукашэнкі пасьля паседжаньня найвышэйшага дзяржсавету саюзнай дзяржавы была заплянаваная гульня ў хакей. Пра гэта расейскае інфармацыйнае агенцтва “Новости” паведамілі ў Расейскай фэдэрацыі хакею. Гульня прызначаная ў новым Лядовым палацы на Хадынскім полі й прысьвечаная 60-годзьдзю расейскага хакею. Аляксандра Лукашэнку запрасілі выступіць за каманду “Зоркі хакею” разам з Уладзіславам Трацяком, Вячаславам Фяцісавым, ды іншымі вядомымі хакеістамі часу СССР. Іх супернікі — “Зборная Газпрому”.