Пасьля нядаўняга рашэньня ўраду Расеі наконт абкладаньня нафты, якая пастаўляецца ў Беларусь, экспартнай пошлінай у памеры 180 даляраў за тону, былі некаторыя сумненьні ў тым, што гэтая сустрэча ўвогуле адбудзецца. Аднак учора пляны паседжаньня Вышэйшага дзяржсавету былі пацьверджаныя і ў Крамлі, і ў адміністрацыі А. Лукашэнкі. Гаворыць кіраўнік прэсавай службы апошняга Павал Лёгкі.
(Лёгкі: ) “У парадку дня і бюджэт, які будзе магчыма зацьверджаны, прычым, калі гэта будзе зроблена, то гэта будзе ўпершыню ў практыцы Саюзнай дзяржавы, калі да пачатку фінансавага году будзе зацьверджаны бюджэт. Там і справаздача саюзнага Саўміна, у тым ліку па выкананьні саюзных праграм”.
Праект Канстытуцыйнага акту і пытаньне аб саюзнай валюце ў парадак дня паседжаньня не ўнесеныя, як і спрэчкі вакол кошту і аб’ёмаў паставак расейскага газу і нафты ў Беларусь у 2007 годзе. Але беларускае кіраўніцтва не выключае, што яны будуць абмеркаваныя па-за парадкам дня і разьлічвае, што ўдасца мінімізаваць нэгатыўныя наступствы апошніх крокаў расейскага ўраду. Гаворыць дэпутат Палаты прадстаўнікоў Іван Сьвірыд.
(Сьвірыд: ) “Паколькі беларускі бюджэт на будучы год зьвярстаны, ухвалены, знаходзіцца на падпісаньні ў прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь, таму я лічу, што пераглядацца ён ня будзе”.
Вядучы навуковы супрацоўнік Інстытута сусьветнай эканомікі і міжнародных адносін Расейскай акадэміі навук Георгій Кунадзэ кажа, што Расея цяпер ўздымае цэны на энэрганосьбіты для ўсіх краін, незалежна ад таго, як складваюцца зь імі адносіны. Але асаблівых пэрспэктываў для расейска-беларускай інтэграцыі спадар Кунадзэ ня бачыць.
(Кунадзэ: ) “Так званая саюзная дзяржава Расеі і Беларусі ня складваецца, пакуль што ва ўсякім выпадку. Не змаглі дамовіцца наконт эмісіі грошай, адзінага эмісійнага цэнтру… Аб многім не змаглі дамовіцца”.
Спадар Кунадзэ не бачыць нейкіх шанцаў, што А. Лукашэнку і на гэты раз удасца ўгаварыць Крэмль прадаваць газ і нафту па льготных цэнах, тут афіцыйны Менск зайшоў у тупік:
(Кунадзэ: ) “У мяне такое ўражаньне, што цяперашнія ўлады Беларусі ўжо даўно не ведаюць, што рабіць не толькі з імпартам энэрганосьбітаў з Расеі. У гэтым сэнсе я думаю, што праблем у іх занадта шмат і праблемы гэтыя не ў коштах на энэрганосьбіты, а ў іх саміх. Палітычны рэжым, які існуе ў Беларусі, яўна знаходзіцца ў канцэптуальным тупіку”.
На думку спадара Кунадзэ, часткай гэтага тупіку з’яўляюцца і палітычныя ды эканамічныя адносіны Беларусі з Расеяй, бо ранейшыя прыёмы А. Лукашэнкі ў стасункай з Расеяй не спрацоўваюць, а нічога новага не прыдумана.