Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міністар Уладзімер Навумаў супраць перайменаваньня міліцыі ў паліцыю


Уладзімер Глод, Менск Пра гэта міністар унутраных спраў заявіў сёньня раніцай падчас абмеркаваньня ў Палаце прадстаўнікоў праекту закона “Аб органах унутраных спраў Рэспублікі Беларусь”.

Спадар Навумаў лічыць, што “яшчэ гадоў 30-50 у беларускім грамадзтве захаваецца нэгатыўнае стаўленьне да слова паліцыя”.

Міністар Навумаў сказаў, што разглядаемы сёньня ў першым чытаньні закон заменіць дзейны цяпер закон аб міліцыі. Неабходнасьць новага дакумэнту міністар тлумачыць тым, што цяпер у сыстэме МУС ёсьць некалькі дэпартамэнтаў, прынамсі выкананьня пакараньняў і грамадзянскай міграцыі. Іх функцыі выходзяць за межы тых, што разумеюць пад паняцьцем міліцыя.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG