Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гомель: рэгістрацыі з папярэджаньнямі


Радыё Свабода У Гомелі акруговыя камісіі па выбарах дэпутатаў абласнога Савету адразу ж аб`явілі папярэджаньні двум зарэгістраваным кандыдатам у дэпутаты ад Аб`яднанай грамадзянскай партыі.

Кіраўніку рэгіянальнай арганізацыі АГП, кандыдату ў дэпутаты аблсавету Васілю Палякову папярэджаньне вынесла акруговая камісія Быхаўскай выбарчай акругі №13 за распаўсюджваньне ўлётак “Ці будуць выбары”? Ва ўлётках утрымліваецца аналіз папярэдніх выбарчых кампаніяў. У прыватнасьці, згадваецца пра вялікае адрозьненьне зьвестак яўкі выбарцаў, якія падавалі выбарчыя камісіі й незалежныя назіральнікі.

Сябра АГП, кандыдата ў дэпутаты абласнога Савету Аляксандра Процку папярэдзіла падчас рэгістрацыі камісія Студэнцкай выбарчай акругі №15, якую ачольвае намесьнік кіраўніка адміністрацыі Савецкага раёну Мікалай Малы.

Апазыцыйны кандыдат ў дэпутаты падчас збору подпісаў за сваё вылучэньне раздаваў газэты “Народная воля” і “Товарищ”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG