Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Глыбокае: яшчэ не зарэгістраванага кандыдата папярэдзілі


Радыё Свабода Яраслава Берніковіча, які мае намер балятавацца на кандыдата ў дэпутаты Глыбоцкага райсавету, выбарчая камісія зьвінаваціла ў распаўсюдзе “недазволенай друкаванай прадукцыі” — уласных візытовак.

Паводле спадара Берніковіча, візытоўкі ня мелі агітацыйнага зьместу, у іх былі толькі прозьвішча, імя і кантактныя тэлефоны. Сябры ініцыятыўнай групы раздавалі іх тым, хто хацеў пазнаёміцца з патэнцыйным кандыдатам. Аднак у раённай выбарчай камісіі патлумачылі, што да іх паступіў “сыгнал ад грамадзянаў”, нібыта візытоўкі выкарыстоўваліся для незаконнай перадвыбарчай агітацыі.

Папярэджаньне Яраславу Берніковічу камісія вынесла як “асобе, якая мае намер вылучацца на кандыдата ў дэпутаты”. Ды ўдзелу ў выбарах яго пакуль што не зарэгістравалі, хаця з таго часу, як у камісію былі перадалі больш за 260 подпісаў, ужо прайшлі належныя згодна з законам дзесяць дзён. Спадару Берніковічу сказалі, што рашэньне камісіі ён даведаецца толькі 14 сьнежня.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG