Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Улады Беларусі абкладуць прэмію Мілінкевіча падаткам


Паводле “Інтэрфаксу” Аляксандар Мілінкевіч павінен заплаціць падатак з уручанай яму сёньня прэміі імя Андрэя Сахарава – пра гэта агенцтву “Інтэрфакс” заявілі сёньня ў Міністэрстве падаткаў і збораў Беларусі.

Паводле супрацоўніка міністэрства, па вяртаньні ў Беларусь на працягу 30 дзён Мілінкевіч мае зьявіцца ў падатковы орган і дэкляраваць прэмію ў якасьці даходу, атрыманага з-за мяжы. Падатак з прэміі, як заяўляюць у міністэрстве, будзе налічацца па прагрэсіўнай шкале. Згодна зь ёю, з сумы даходу, якая перавышае ў пералічэньні 33 мільёны беларускіх рублёў, спаганяецца 30 працэнтаў.

Грашовая частка прэміі Сахарава складае 50 тысяч эўра. Мілінкевіч заявіў, што перадасьць гэтыя грошы на дапамогу ахвярам палітычных рэпрэсіяў у Беларусі.

Гл. таксама: • Аляксандру Мілінкевічу ўручылі прэмію імя Сахарава (відэаанонс)
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG