Кіраўнік рагачоўскай раённай арганізацыі Партыі камуністаў беларускай Віктар Паўлаў гэтак патлумачыў сваю адмову балятавацца кандыдатам у дэпутаты абласнога савету:
(Паўлаў: ) “Па-першае, нікога з прадстаўнікоў апазыцыі не ўключылі ні ў адну камісію. Гэта ўжо паказьнік таго, што рыхтуецца вялікае фальшаваньне. Як заўсёды. Я атрымаў таксама непублічную інфармацыю пра тое, што супраць нас рыхтуюцца так званыя хатнія нарыхтоўкі. На галаву кожнага з нас выльюць цабэрак бруду. Я чалавек не баязьлівы, я гэтага не баюся. Але лічу, што адначасная адмова нашых кандыдатаў ад выбараў будзе добрай аплявухай гэтай уладзе”.
Прыкладна такой жа пазыцыі трымаюцца і жлобінскія прадстаўнікі ПКБ. Заявы на адмову балятавацца ў абласны і раённы саветы падалі ў камісіі разам з кіраўніком мясцовай арганізацыі ПКБ Валерам Рыбчанкам усё астатнія вылучэнцы ў дэпутаты.
Прадстаўнікі іншых дэмакратычных партыяў, якія ўваходзяць у рэгіянальную кааліцыю дэмакратычных сілаў, таксама вырашаюць, калі найлепш адмаўляцца ад удзелу ў выбарах. Гаворыць кіраўнік абласной арганізацыі Партыі БНФ, прэтэндэнт на месца дэпутата абласнога савету Віктар Раманішка са Сьветлагорску:
(Раманішка: ) “Калі мяне зарэгіструюць, то я здыму сваю кандыдатуру пасьля агітацыйнай кампаніі. Я хачу скарыстаць гэты пэрыяд для агітацыі”.
Ад БНФ у рэгіёне вылучыліся кандыдатамі ў дэпутаты сямёра прадстаўнікоў. Сябры Аб’яднанай грамадзянскай партыі рашэньне пра далейшы ўдзел у выбарчай кампаніі будуць прымаць паводле вынікаў рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты. Пра гэта паведаміў кіраўнік гомельскай суполкі АГП Васіль Палякоў. Нешматлікія вылучэнцы сацыял-дэмакратычнай “Грамады” пакуль ня вызначыліся адносна ўдзелу ў выбарах сваіх прэтэндэнтаў, але гатовыя падтрымаць кааліцыю, паведаміў кіраўнік абласной партыйнай арганізацыі Сяргей Старычэнка:
(Старычэнка: ) “Пытаньне застаецца адкрытым. На паседжаньні ЦК пакуль не прынялі рашэньня наконт зьняцьця з выбараў нашых кандыдатаў. Але мы пакінулі за сабой права ў апошні момант прыняць такое рашэньне і ўсім зьняцца з выбараў”.