(Анышкевіч: ) “Тое, што ўзнагароду імя Сахарава атрымаў Аляксандар Мілінкевіч, зьяўляецца чарговым сьведчаньнем таго, якое месца займае цяпер Беларусь у сьвядомасьці Эўропы. Нагадаю, два гады таму гэтую ўзнагароду атрымалі беларускія журналісты, якія мужна змагаюца за свабоду слова. Я спадзяюся, што гэтыя дзьве ўзнагароды паўплываюць на ўсьведамленьне таго, што беларуская праблема, гэта справа ня толькі беларусаў, але яна закранае сумленьне ўсёй Эўропы. Гэта будзе дадатковым імпульсам для таго, каб Эўропа больш рабіла ў справе дэмакратыі і правоў чалавека у Беларусі”.
Аляксей Дзікавіцкі, Варшава Камэнтуючы ўганараваньне Аляксандра Мілінкевіча прэміяй імя Андрэя Сахарава, віцэ-сьпікер Эўрайпейскага парлямэнту Януш Анышкевіч заявіў нашаму радыё.
Самае папулярнае
1