У самым пачатку паседжаньня Алег Воўчак не прызнаў сваёй віны й выступіў з просьбай адхіліць судзьдзю Сяргея Германовіча, паколькі той прыняў справу да разгляду пасьля двухмесячнага тэрміну даўнасьці. Судзьдзя адвод не задаволіў.
Пазьней у тлумачэньнях па справе Алег Воўчак прывёў іншыя аргумэнты на сваю карысьць: пратакол афармляўся мытнікамі безь яго й быў фактычна сфальшаваны. А ў даведцы старшыні КДБ Беларусі пра тое, што кніга “Выбары прэзыдэнта Рэспублікі Беларусі ў 2006 годзе”, якую ён перавозіў, “нясе шкоду палітычным інтарэсам і бясьпецы краіны”, няма спасылак на экспэртаў, якія вывучалі яе зьмест.
Спадар Воўчак хадайнічаў аб прыцягненьні ў суд сьведкамі па справе старшыні КДБ С.Сухарэнкі, а таксама мытнікаў і памежнікаў, якія даглядалі яго на беларуска-польскай мяжы 2 верасьня.
Апавёў Воўчак і пра ціск з боку праваахоўных органаў:
(Воўчак: ) “Таму што я ўзначальваў юрыдычную службу кандыдата на прэзыдэнта Беларусі Казуліна, і таму што я, як і Казулін, уздымаю пытаньне аб фальсыфікацыі мінулых прэзыдэнцкіх выбараў у нашай краіне. Нават сам Лукашэнка нядаўна прызнаў, што выбары былі сфальшаваныя асабіста ім”.
Судзьдзя адрэагаваў на гэтыя выказваньні загадам сакратару суду:
(Германовіч: ) “Нічога гэтага не пішыце, пішыце толькі па сутнасьці справы. Усе астатнія выказваньні, якія адносяцца да асабістых выказваньняў Воўчака, у пратакол не заносіць”.
Урэшце сваёй пастановай судзьдзя Германовіч спыніў справу супраць Воўчака — бо закончыўся тэрмін адказнасьці, а кнігі, “аб’ект адміністрацыйнай адказнасьці”, пастанавілі сканфіскаваць.
На думку Воўчака, судзьдзя Германовіч фармальна прызнаў яго вінаватым:
(Воўчак: ) “Я не задаволены, я хацеў поўнай рэабілітацыі, таму хачу абскардзіць, каб справу спынілі не з-за тэрміну даўнасьці, а таму, што не было складу правапарушэньня. Каб потым не было такой жа судовай практыкі”.