“Крэмль настолькі стомлены ад Лукашэнкі, што размаўляе з дэмакратычнай апазыцыяй. Як нам стала вядома, у часе саміту НАТО ў Рызе дарадца Уладзіміра Пуціна Сяргей Караганаў сустракаўся з лідэрам беларускай апазыцыі Аляксандрам Мілінкевічам, прычым у сустрэчы браў удзел былы дарадца амэрыканскай адміністрацыі Збігнеў Бжэзіньскі”,-- піша “Dziennik”.
Паводле газэты, “шмат што сьведчыць пра пачатак сур’ёзных амэрыканска-расейска-беларускіх перамоваў аб тым, як пазбыцца дыктатара”.
“Dziennik” падае меркаваньні крыніцаў, набліжаных да Крамля, якія сьцьвярджаюць, што там думаюць пра наступніка Лукашэнкі, аднак “гэта не абавязкова мае быць Мілінкевіч”.
“Амэрыканцы ўжо даўно хочуць пазбавіцца ад Лукашэнкі, а апошнім часам да ЗША далучылася Расея. Лукашэнка блякуе ўваход у Беларусь расейскага бізнэсу, сам, аднак, карыстаецца з прывілеяў у гандлі з Расеяй. Ён перакананы, што Крэмль нічога ня зробіць, каб яго скінуць, бо кожны ягоны пераемнік павернецца да Захаду. Але гэта памылка”, - піша польскі штодзёньнік.
Газэта дадае, што ў часе сустрэчы ў Рызе Сяргей Караганаў казаў, што “ў Маскве прапусьцілі момант, калі беларускага кіраўніка можна было адсунуць ад улады шляхам палацавага перавароту, а Зьбігнеў Бжэзіньскі, у сваю чаргу, падкрэсьліваў, што ў Беларусі яшчэ ня час на народную рэвалюцыю, якая зрабіла б тое самае”.
“Лукашэнка ўжо не задавальняе Маскву на пасадзе кіраўніка Беларусі. З гэтага пату трэба нейк выйсьці. Без супрацоўніцтва з апазыцыяй і Вашынгтонам, гэта будзе цяжка зрабіць”, - падсумоўвае “Dziennik” у артыкуле “Крэмль хоча пераменаў у Менску”.