“Мы падкрэсьлілі наша глыбокае заангажаваньне ў працяг падтрымкі разьвіцьця дэмакратыі і моцнай грамадзянскай супольнасьці ў Беларусі, у тым ліку, незалежных арганізацый нацыянальных меншасьцяў. Мы ўзмоцнім нашы інструмэнты падтрымкі гэтых працэсаў, як на ўзроўні нашых краінаў, так і на ўзроўні Эўразьвязу. Нашы краіны зробяць усё магчымае, каб дапамагчы студэнтам, якіх выключаюць за ўдзел у прадэмакратычных маніфэстацыях, праз нацыянальныя і эўрапейскія праграмы”, – гаворыцца ў сумеснай заяве кіраўнікоў Нямеччыны, Францыі і Польшчы.
Радыё Свабода У нямецкім горадзе Мэтлах адбылася сустрэча кіраўнікоў краінаў Вэймарскага трохкутніку – Нямеччыны, Францыі і Польшчы. У выніковай заяве Лех Качыньскі, Жак Шырак і Ангела Мэркэль выказалі падтрымку разьвіцьця дэмакратыі і грамадзянскай супольнасьці ў Беларусі.
Самае папулярнае
1