Лінкі ўнівэрсальнага доступу

А. Вондра: “Беларусь – адзіны таталітарны рэжым у Эўропе ХХІ стагодьдзя”


Радыё Свабода, Менск “Адзіны таталітарны рэжым у Эўропе XXI стагодьдзя нівелюе ўсё, чаго атрымалася дасягнуць сумеснымі высілкамі пасьля падзеньня “жалезнай заслоны”, – заявіў міністар замежных справаў Чэхіі Аляксандар Вондра, выступаючы на пасяджэньні Рады міністраў замежных спраў дзяржаваў-удзельніц АБСЭ ў Брусэлі.

Чэскі міністар рэзка скрытыкаваў палітыку беларускіх уладаў па падаўленьні правоў чалавека. Кіраўнік чэскага МЗС падкрэсьліў, што “намаганьні Эўразвязу, ЗША і іншых краінаў па дэмакратызацыі Беларусі не прыносяць ніякага выніку”. Паводле яго АБСЭ так і не вызначыла сваю ролю пасьля заканчэньня “халоднай вайны”.

Спадар Вондра таксама адзначыў, што не бачыць неабходнасьці ў рэфармаваньні працы Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека АБСЭ. “Бюро цалкам выконвае сваю задачу, яно адыграла жыцьцёва важную ролю падчас выбараў у Беларусі і Украіне”, – мяркуе чэскі міністар Аляксандар Вондра.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG