Спадарыня Борыс зьяўляецца сьведкай, а спадар Лісоўскі — падазраваным у гэтай справе. 29 кастрычніка іх затрымалі на памежным пераходзе Прывалка, што на поўначы Гарадзенскага раёну на мяжы зь Літвой. У часе агляду машыны, мытнікі раскруцілі люстэрка, у якім знайшлі парашок, які выявіўся наркотыкам. Галоўная рада Саюзу палякаў назвала гэтае здарэньне правакацыяй.
На 6 сьнежня выкліканы ў міліцыю іншы актывіст Саюзу палякаў Ігар Банцар. Ён нібыта пагражаў Тадэвушу Кручкоўскаму — аднаму з кіраўнікоў афіцыйнага Саюзу палякаў Беларусі.
На 6 сьнежня выкліканы ў міліцыю іншы актывіст Саюзу палякаў Ігар Банцар. Ён нібыта пагражаў Тадэвушу Кручкоўскаму — аднаму з кіраўнікоў афіцыйнага Саюзу палякаў Беларусі.