“Палітыка суседзтва працуе добра, аднак Эўразьвяз можа зрабіць яшчэ больш у справе пашырэньня міру, стабільнасьці і эканамічнага дабрабыту ў нашых суседзяў. Найлепшы сродак, каб гэтага дасягнуць, гэта падтрымка палітычных і гаспадарчых рэформаў”, -- заявіла Бэніта Фэрэра-Вальднэр, якая ў Эўракамісіі адказвае за замежныя дачыненьні.
Папярэдні варыянт палітыкі суседзтва пачаў працаваць 18 месяцаў таму – як аказалася, найбольш зь яе скарысталіся паўднёвыя суседзі Эўразьвязу – краіны басэйну Міжземнага мора.
Спадарыня Фэрэра-Вальднэр хоча, каб гэта зьмянілася на карысьць усходніх суседзяў, у тым ліку і Беларусі.
“Такія краіны, як Украіна, Грузія, Армэнія ці Малдова, а ў будучыні таксама Беларусь павінны мець магчымасьць добра выкарыстоўваць “сапраўды глыбокую гаспадарчую інтэграцыю з Эўразьвязам”, асабліва што тычыцца ліквідацыі мытных бар’ераў”, -- заявіла Бэніта Фэрэра-Вальднэр.
У 2007-2013 гадох краіны, якія бяруць удзел у праграме суседзтва, атрымаюць ад Брусэлю каля 12 мільярдаў эўра дапамогі – на траціну больш, чым было прадугледжана ў мінулым шасьцігадовым бюджэце.
У лістападзе Эўрапейская камісія запрапанавала таксама Беларусі карысьці, якія вынікаюць з праграмы ў замен на дэмакратызацыю грамадзкага жыцьця ў краіне, аднак афіцыйны Менск не зацікавіўся гэтай прапановай.