Аляксандра Мілінкевіча ў Белаазёрску суправаджалі ягоны прэсавы сакратар Павал Мажэйка й кіраўнік менскай гарадзкой арганізацыі Партыі БНФ Аляксей Кавалец. Спадар Мілінкевіч зьбіраў подпісы за актывістаў руху “За свабоду” Надзею Пыкаву і Алеся Пракурата. Ён пасьпеў сабраць каля дваццаці подпісаў, калі зьявілася міліцыя. Паведамляе прэсавы сакратар Мілінкевіча Павал Мажэйка:
(Мажэйка: ) “Да машыны, у якой быў Аляксей Кавалец, пад’ехалі супрацоўнікі міліцыі й сказалі, што паступіў ананімны званок пра тое, што гэтай машынай трыма людзьмі перавозяцца і распаўсюджваюцца наркотыкі й сьпіртное. Нас запрасілі ў Белаазёрскі гарадзкі аддзел міліцыі, правялі вобшук машыны пры панятых, правяралі таксама асабістыя рэчы і дакумэнты”.
Міліцыянты нічога не знайшлі, дый не маглі знайсьці, паведаміў праз гадзіну сам Аляксандар Мілінкевіч, калі ў яго ўзялі тлумачэньні і адпусьцілі.
(Мілінкевіч: ) “Яны ўвесь час перашкаджаюць нам працаваць, і я думаю, што гэта сапраўды посьпех наш. Мы ўводзім іх у агонію, яны ня ведаюць, як нас спыніць, хоць лічаць сябе гаспадарамі сытуацыі. А тут раптам мы ўмеем штосьці рабіць — нягледзячы на іх моцны супраціў. Гэта дэманструе іх поўную слабасьць”.
Гэта ня першы падобны выпадак з затрыманьнем Аляксандра Мілінкевіча цягам выбарчай кампаніі — міліцыя затрымлівала яго і паводле іншых ананімных сыгналаў: напрыклад, у Віцебску за тое, што ягоная машына нібыта забіла мінака. Цягам кампаніі Аляксандар Мілінкевіч сабраў каля чатырохсот подпісаў за 70 дэмакратычных кандыдатаў у дэпутаты мясцовых саветаў.
Сёньня гэтая кампанія завяршаецца.
(Мілінкевіч: ) “Я зразумеў, што трэба як мага больш езьдзіць па краіне, гэта і нашым актывістам патрэбна, якія за мяне зьбіралі подпісы, а цяпер я за іх зьбіраю. Мы дэманструем, што мы разам, што мы адна каманда, паказваем, што нічога не зьмянілася зь вясны й працягваецца агульная дзейнасьць. Акрамя таго, вельмі важна сустракацца зь людзьмі, хадзіць па кватэрах, такія цікавыя дыскусіі ўзьнікаюць. Гэта ўзбагачае маё разуменьне грамадзтва. Ня трэба доўга сядзець на паседжаньнях, трэба быць у народзе”.