Згодна са зьвесткамі намесьніка старшыні БНФ Віктара Івашкевіча, у Менску і рэгіёнах вылучаліся больш як 400 прадстаўнікоў партыі для працы ва ўчастковых выбаркамах.
(Івашкевіч: ) “Мы вылучалі людзей ва ўчастковыя камісіі па тых участках, дзе ідуць на выбары нашы кандыдаты. Пры зборы подпісаў за вылучэньне кандыдатаў адначасова зьбіралі подпісы за вылучэньне іншых людзей у камісіі. Дакумэнты былі пададзеныя. Вынік — нулявы”.
(Карэспандэнт: ) “Гэта ўжо пераправерана?”
(Івашкевіч: ) “Так. Прычына — выбары фальсыфікуюцца. У гэтым прызнаўся Лукашэнка на сустрэчы з украінскімі журналістамі. Ну, а каб можна было выбары фальшаваць, то нельга, каб гэты працэс кантралявала апазыцыя”.
Сакратар Партыі камуністаў беларуская Алена Скрыган паведаміла, што сярод рэгіёнаў лепшыя шанцы былі ў Віцебскай арганізацыі ПКБ. Але старшыня абласной арганізацыі ПКБ Мікалай Селівашка кажа, што вынік нулявы. Прычыны тлумачыць наступным:
(Селівашка: ) “Чаму не дапусьцілі? Каб не перашкаджалі ўладам рабіць тую справу, якую яны задумалі”.
Выканаўца абавязкаў старшыні Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Анатоль Ляўковіч таксама прызнаў, што прадстаўнікі іх партыі ня трапілі ва ўчастковыя камісіі.
Паводле старшыні АГП Анатоля Лябедзькі, такая ж сытуацыя і ў ягонай партыі.
Сакратар Цэнтравыбаркаму Мікалай Лазавік камэнтаваць факты дыскрымінацыі прадстаўнікоў апазыцыі пры фармаваньні участковых камісіяў адмовіўся.
(Лазавік: ) “Мы мусім быць абсалютна нэўтральныя. І таму я ўстрымліваюся ад якога-небудзь камэнтару”.
Застаецца яшчэ чатыры дні на вылучэньне кандыдатаў у дэпутаты праз збор подпісаў, таксама працоўнымі калектывамі й палітычнымі партыямі. Пасьля 4 сьнежня пачнецца рэгістрацыя кандыдатаў у дэпутаты мясцовых саветаў.