Мовазнаўца Зьміцер Саўка ўдакладніў:
(Саўка: ) “Гледзячы пра што гутарка. Калі пра канкрэтныя словы, якімі лаяцца сёньня, асабліва высокай частотнасьці, бальшыня зь іх сапраўды не беларускага паходжаньня. Аднак наконт беларускасьці іншых сумневу можа і ня быць”.
Вядомы беларускі мовазнаўца і паліглёт Пётра Садоўскі дасьледваў нецэнзурныя выразы розных народаў, да прыкладу, кубінскую лаянку. Ён стварыў “Слоўнік лаянкі салдата Вэрмахту часоў Першай ўсясьветнай вайны”, у яго ёсьць дасьледваньне “Русский жгучий глагол”. Ён перакананы, што і беларуская лаянка ідзе з глыбіні стагодзьдзяў.
(Садоўскі: ) “Гэта яшчэ нешта племянное, я думаю, яшчэ ад ўсялякага “паярэмліваньня” нашымі суседзямі нас. Гэта яшчэ, можа, з часоў матрыярхату. Калі вы возьмеце нашу “Цярэшку” (я ж тых краёў), дык там ўсялякіх фалічных сымбаляў поўна было! Натуральна, слова не называлася, але ўжо калі браць сэмантыку, дык там надта ж усё было вольна і разгульна. І гаварыць пра нейкую цнатлівасьць беларускую ніяк не падыходзіць”.
Прафэсар Генадзь Цыхун, вядучы навуковы супрацоўнік Інстытуту мовазнаўства Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, сьцьвярджае:
(Цыхун: ) “Лаянкі былі ва ўсіх народаў, і заўсёды былі. Магчыма, ёсьць дыфузія такія, што з адной краіны бруднае слова распаўсюджваецца на іншую, заўсёды замежнае здаецца больш эмацыйным. Я ведаю некалькі славянскіх моваў, і ва ўсіх іх даволі старажытныя лаянкі”.
(Карэспанэнтка: ) “І ў Беларусі свая адмысловая ёсьць лаянка?”
(Цыхун: ) “Ну канечне. Я б не казаў, што ў нас не было нічога, што мы такія чысьценькія, а ўсе астатнія больш брудныя ў моўным пляне”.
Такой жа думкі прытрымліваецца і Пётра Садоўскі:
(Садоўскі: ) “Кажуць, што знаходзіліся такія словы нават на нашых берасьцяных граматах Полацкіх. У пскоўскіх, наўгародзкіх, напрыклад, ёсьць слова “беляць” (тая самая б…) Таму крута так сьцвярджаць, што ў нас не было такога, гэта крышачку такі тупаваты нацыяналізм. Ёсьць міты гістарычныя, а гэта міт культуралягічны”.
Лаянка беларусаў досыць вобразная, сьцьвярджае лінгвіст Зьміцер Саўка.
(Саўка: ) “Яна складалася з праклёнаў, другое – гэта абзывальніцтвы ўсялякія, і трэцяе – гэта крыўдныя параўнаньні. Самае цікавае – якія вобразы, якія параўнаньні прыкладаюцца. Я маю глыбокае перакананьне, што асноўныя крыніцы для вобразнасьці, для мэтафорыкі былі хваробы: “А каб на цябе трасца”, “А якой халеры…”. Другое – гэта параўнаньні з рознымі жывёламі: “Такая прыгожая, як рапуха”, “Ах ты, жаба”. Што да клейнічаў, яны вельмі разнастайныя, нават жудасныя: “Каб тваімі косткамі дзеці гуляліся!” Гэта ня менш балюча за апошнія расейскія лаянкавыя словы”.