Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Спробы “рэфармаваць нерэфармавальнае”


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава Польскія мэдыі працягваюць пісаць пра саміт НАТА і саміт кіраўніуоў краінаў СНД у Менску, а таксама спробы “рэфармаваць нерэфармавальную садружнасьць” – гэта цытата з газэты “Rzeczpospolita”.

“Gazeta Wyborcza” піша пра сустрэчу былога кандыдата на пасаду прэзыдэнта ад аб’яднаных дэмакраьычных сілаў Аляксандра Мілінкевіча з прэзыдэнтам ЗША ў часе саміту краінаў НАТО ў Рызе.

“У часе сустрэчы са спадаром Мілінкевічам Джордж Буш выказаў падтрымку дэмакратычным сілам Беларусі і хуткай дэмакратызацыі краіны”, – піша газэта.

Між тым аўтарытэтны штодзёньнік “Rzeczpospolita” піша пра пратэст расейскіх журналістаў, што на знак салідарнасьці са сваімі калегамі, якім беларускі бок не дазволіў асьвятляць саміт, пакінулі залю пасяджэньняў. “Камэнтуючы гэты інцыдэнт, журналіст “Камсамольскай праўды” заявіў, што Аляксандар Лукашэнка псыхічна хворы”, – адзначае“Rzeczpospolita”.

Штодзёньнік піша, што прэзыдэнты СНД ня ведаюць, што далей рабіць з Садружнасьцю, а найважнейшае рашэньне, якое было прынятае – гэта “рашэньне аб тым, што адбудзецца чарговы саміт”.

“СНД супраць НАТА?” – гэта загаловак артыкулу ў газэце "Nasz Dziennik”. Газэта зьвяртае ўвагу на тое, што саміт СНД ладзіўся адначасова з самітам НАТА, у часе, “калі ў Расеі пагоршыліся дачыненьні ня толькі зь Беларусьсью, але і з Грузіяй, Малдовай і Украінай”.

“У СНД выразна відаць моцныя ўплывы Расеі. У кожным з гэтых канфліктаў Масква намагаецца падпарадкаваць сабе суседзяў, выкарыстоўваючы гаспадарчыя націскі ў выглядзе падвышэньня цэнаў на энэрганосьбіты ці электраэнэргію”, – піша Nasz Dziennik”, які, як і шэраг іншых выданьняў, падкрэсьлівае, што СНД нібы хоча рэфармавацца, але лідэры краінаў, што ўваходзяць у гэтую арганізацыю, ня здольныя дамовіцца ў гэтай справе.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG