Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мілінкевіча затрымалі ў аэрапорце “Менск”


Радыё Свабода Як паведаміў нашаму радыё прэсавы сакратар Аляксандра Мілінкевіча Павал Мажэйка, лідэра аб’яднанай апазыцыі сёньня ўвечары затрымалі ў Нацыянальным аэрапорце “Менск”. Спадар Мілінкевіч вяртаўся з Рыскага саміту НАТО.

Пра затрыманьне А.Мілінкевіч пасьпеў паведаміць, пакуль у яго быў уключаны мабільны тэлефон.

(Мажэйка: ) “Супрацоўнікі ў цывільным і памежнікі заявілі Мілінкевічу, што ягоныя дакумэнты не ў парадку, сказалі, што падобна на тое, што ён іх нейкім чынам падрабіў. І ён пасьпеў сказаць, што складаецца пратакол менавіта пра фальшывыя дакумэнты. Наколькі я зразумеў і па голасе і па зьмесьце таго, што ён сказаў, сытуацыя дастаткова сур’ёзная”.

Павал Мажэйка перакананы, што Мілінкевіч мае законна выдадзены пашпарт, зь якім ён легальна выехаў у Рыгу. Спадар Мажэйка лічыць гэты выпадак правакацыяй і спробай ціску на Мілінкевіча. Ня выключана, што прычынай стала плянаваная паездка Мілінкевіча ў Страсбур на сэсію Эўрапарлямэнту. Там Аляксандар Мілінкевіч павінен атрымаць прэмію імя А.Сахарава, зазначыў спадар Мажэйка.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG