Лінкі ўнівэрсальнага доступу

А. Старыкевіч: “Такія стасункі з журналістамі – норма для беларускіх уладаў”


Радыё Свабода, Менск Намесьнік старшыні Беларускай асацыяцыі журналістаў Аляксандар Старыкевіч назваў абуральнымі дзеяньні беларускіх уладаў адносна расейскіх журналістаў газэт “Московский комсомолец” і “Коммерсант”, якіх учора не дапусьцілі да асьвятленьня саміту СНД у Менску.

(Старыкевіч: ) “Не адбылося абсалютна нічога новага. Акрамя таго, што гэтым разам у такую сытуацыю трапілі не беларускія, а расейскія журналісты. Мы існуем у такіх умовах ужо многа гадоў і гэта лічыцца для беларускіх уладаў нормай – такія стасункі з журналістамі. Яны заўсёды абіралі тых, хто ім падабаецца і хто не падабаецца. Першыя атрымліваюць усялякія прывілеі, а іншым проста перашкаджаюць працаваць. Я думаю, што саміт, які быў учора, запомніцца менавіта гэтым інцыдэнтам, бо больш нічога цікавага і сур’ёзнага там не было”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG