Сёлета СНД спаўняецца пятнаццаць гадоў, аднак ацэньваюць ягоную дзейнасьць даволі пэсымістычна. З 1600 дакумэнтаў, прынятых у СНД, 70 адсоткаў не працуе, бо іх падпісалі ня ўсе краіны-сябры. Пра гэта гаварылася й на выніковай прэсавай канфэрэнцыі ў Менску. Пытаньне рэфармаваньня Судружнасьці перанесьлі на лета наступнага году.
Паводле былога старшыні Вярхоўнага Савету Станіслава Шушкевіча, задачы, якія паставілі пры стварэньні СНД, ужо выкананыя, і цяпер краіны ідуць у розныя бакі.
(Шушкевіч: ) “Я ня бачу шляху да рэфармаваньня. А на шлях пераўтварэньня ў Эўразьвяз — гэта трэба пачынаць спачатку. Трэба праводзіць праз нацыянальнае заканадаўства тое, што прымаецца на самітах. Трэба ўтвараць нармалёвую, а не дэкаратыўную парлямэнцкую структуру СНД, і гэта нічога ня вызначана. Можна прапанаваць эўрапейскі шлях, але пакуль што суб’екты не падрыхтаваныя для такога шляху. Бо гэта дэмакратычны шлях — і гэта будзе пагражаць уладарам дыктатарскага пляну. Гэта амаль усе, за выключэньнем Украіны, за выключэньнем тых, дзе пачалі адбывацца нармальныя выбары”.
Палітоляг Андрэй Фёдараў мяркуе, што вынікі саміту не былі значныя:
(Фёдараў: ) “Усё застанецца такім, як было. Было толькі прадэманстравана, што пакуль яшчэ СНД жывая. Саміт, пра які столькі гаварылі, столькі часу рыхтаваўся, пераносіўся, былі размовы, што яго ў іншы горад перанясуць, — гэтыя ўсе хваляваньні аказаліся дарэмныя. Найбольш верагодна, што СНД ператворыцца ў клюб прэзыдэнтаў, якія будуць сустракацца на неафіцыйнай аснове й вырашаць нейкія пытаньні. Для гэтага трэба зьнішчыць ці скараціць апарат, на што пайсьці будзе вельмі цяжка, бо апарат — рэч неўміручая”.
Эканаміст Леанід Злотнікаў заўважае, што прапановы Ўкраіны пра поўнамаштабнае функцыянаваньне зоны свабоднага гандлю зноў адхіліла Расея:
(Злотнікаў: ) “Калі на справе Расея будзе праводзіць палітыку рынкавых дачыненьняў з усімі суб’ектамі СНД, то й будзе выснова — стварыць гэтую зону свабоднага гандлю. Мы ведаем, што гэта зона паміж Расеяй і Беларусьсю ня вызначаная ў поўным аб’ёме. То трэба ўжо задумацца, ці магчыма яна паміж большай колькасьцю ўдзельнікаў? Вось гэты саюз — гэта спробы на палітычнай аснове. Яны супярэчаць патрабаваньням эканамічнага разьвіцьця краінаў. Таму ўвесь час гэтыя спробы будуць неэфэктыўныя й недасканалыя. Гэта асноўная супярэчнасьць стану ў СНД”.