Прэзыдэнты краінаў СНД сабраліся ў Менску ў поўным складзе, за выключэньнем лідэра Туркмэністану Сапармурата Ніязава, які звычайна ігнаруе падобныя сустрэчы. Аляксандар Лукашэнка, вітаючы гасьцей, прызнаў, што частка задачаў СНД засталася нерэалізаваная, а справы адстаюць ад ухваленых рашэньняў. Тым ня менш, ён высока ацаніў патэнцыял саміту:
(Лукашэнка: ) “Кожны беларус сёньня ведаў пра гэтую падзею, чакаў яе і зь нецярпеньнем чакае інфармацыі з гэтай залі. Мы апынуліся ў эпіцэнтры ня толькі нашай краіны. За намі пільна назіраюць нашы суседзі. І, думаю, не зусім блізкія суседзі”.
Размова прэзыдэнтаў у вузкім фармаце і ў складзе дэлегацыяў доўжылася каля трох гадзінаў. Галоўная праблема, якую абмяркоўвалі кіраўнікі краінаў СНД, — рэфармаваньне самой Судружнасьці.
На мінулым тыдні прапановы на гэты конт перадала так званая “група мудрацоў” на чале з Уралам Латыпавым, сваё бачаньне рэфармаваньня выклаў і Казахстан, які старшынюе ў СНД. Як паведаміў пасьля заканчэньня саміту Нурсултан Назарбаеў, кіраўнікі дзяржаваў даручылі сваім МЗС на аснове абодвух гэтых дакумэнтаў распрацаваць і прадставіць да 1 чэрвеня будучага году “Канцэпцыю рэфармаваньня СНД”. Для гэтага будзе створаная новая камісія, у якую ўвойдуць намесьнікі міністраў замежных справаў дзяржаваў СНД. Гаворыць прэзыдэнт Казахстану Нурсултан Назарбаеў:
(Назарбаеў: ) “У розных дзяржавах ёсьць розныя ўражаньні й думкі наконт гэтых пытаньняў, і, на мой вялікі жаль, з саміту ў Казані мы гэтыя пытаньні перанесьлі ў Маскву, з Масквы ў Менск, зь Менску — у Душанбэ. Праблемы гэтыя вандруюць з паседжаньня на паседжаньне”.
Шэраг важных праблемаў, якія вылучала на гэтае паседжаньне Ўкраіна, увогуле не разглядаліся — з-за таго, што не былі падтрыманыя ўсімі дзяржавамі на ранейшых стадыях. Гэтак праваліліся пытаньні аб прававым афармленьні міждзяржаўных межаў у рамках СНД і аб рэалізацыі дамовы аб зоне вольнага гандлю.
На саміце абмяняліся думкамі лідэры Грузіі й Расеі, дачыненьні якіх абвастрыліся апошнім часам. На думку Нурсултана Назарбаева, гэты абмен думкамі быў прадуктыўны. Міхаіл Саакашвілі перад самітам заявіў, што лічыць СНД зусім неэфэктыўнай арганізацыяй, але Грузія павінна выкарыстоўваць шанцы выступіць зь любой трыбуны.
Сёньня ж адбыліся двухбаковыя сустрэчы прэзыдэнтаў, у тым ліку кіраўнікоў Армэніі й Азэрбайджану ў рамках Менскай групы АБСЭ дзеля ўрэгуляваньня сытуацыі ў Нагорным Карабаху. Увечары А.Лукашэнка меўся сустрэцца з У. Пуціным.