Групу высокага ўзроўню ў пытаньнях рэфармаваньня СНД узначальвае былы кіраўнік адміністрацыі А.Лукашэнкі Урал Латыпаў. За некалькі дзён да саміту выніковая справаздача гэтай групы была разасланая ўсім кіраўнікам краін СНД. Спадар Латыпаў у інтэрвію агенцтву “Інтэрфакс” выклаў сутнасьць дакумэнту. Ён прапануе сканцэнтравацца не на пераглядзе сотняў існуючых пагадненьняў, заключаных у рамках СНД, а на новых крэатыўных падыходах, карысных дзяржавам і іх грамадзянам ініцыятывах. Спадар Латыпаў перакананы, што трэба “завяршыць бясконцыя размовы аб рэформе СНД і асноўныя намаганьні накіраваць на рашэньне пытаньняў практычнага ўзаемадзеяньня”. Рэфармаваньне залежыць ад адзінай волі ўсіх дзяржаў-сябраў СНД, — мяркуе спадар Латыпаў.
Прадстаўнік камісіі ў міжнародных пытаньнях Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Анатоль Красуцкі перакананы, што рэфармаваньне СНД патрэбна, бо арганізацыя не выконвае свае першапачатковыя мэты і задачы, яна страціла вагу, эканамічнае ды палітычнае значэньне на постсавецкай прасторы.
(Красуцкі: ) “Што датычыць, ці магчыма рэфармаваньне, то многае тут залежыць ад волі кіраўнікоў дзяржаў, іх зацікаўленасьці захаваць гэтую арганізацыю як інструмэнт, як вобразна сказаў наш прэзыдэнт, парасон, пад якім можна было б схавацца ад кепскага надвор’я, у тым ліку палітычнага”.
Анатоль Красуцкі мяркуе, што ў поўным аб’ёме рэфармаваньне СНД адразу не адбудзецца, але ў рамках менскага саміту будуць знойдзеныя агульныя падыходы, кропкі сутыкненьня:
(Красуцкі: ) “Але тое, што будуць унесеныя зьмяненьні ў схему працы СНД, яе структурныя органы – то гэта, я думаю, адбудзецца”.
Менскі гісторык і палітоляг Аляксей Кароль, у адрозьненьне ад Анатоля Красуцкага, асаблівай будучыні для СНД не бачыць.
(Кароль: ) “СНД не паддаецца рэфармаваньню, можа быць толькі ілюзія гэтага рэфармаваньня, калі захоўваць СНД. Ці трэба рэфармаваць? Я лічу, што не, таму што ёсьць гістарычны прыклад фарміраваньня нацыянальных дзяржаў пасьля распаду імпэрыі. І іх аб’яднаньне на іншых асновах дэманструе па сутнасьці Эўразьвяз – праз дзесяцігодзьдзі. Так што зараз лепш будаваць добрасуседзкія двухбаковыя адносіны паміж дзяржавамі – былымі рэспублікамі былога СССР”.