“Мы накіравалі сёньня пасланьне беларускаму народу. Вельмі важна адзначыць наступнае: мы тлумачым беларусам, што прапануем краіне, калі зьменіцца палітыка ўладаў”.
Камісар ў пытаньнях замежных дачыненьняў і палітыкі добрасуседзтва Бэніта Фэрэра-Вальднэр – падчас прадстаўленьня новай стратэгіі Эўразьвязу адносна Беларусі
“Канечне, мы прыйшлі безь мяча”
Кіраўнік кіеўскага офісу Эўракамісіі Іен Боўг – пасьля прэзэнтацыі новай стратэгіі Эўразьвязу адносна Беларусі, спасылаючыся на нядаўнюю заяву А.Лукашэнкі, што Беларусь гатовая супрацоўнічаць з Эўразьвязам, калі яго прадстаўнікі будуць “прыходзіць безь мяча”.
“Я думаю, што ўлада пачне рабіць пэўныя захады, гэта будзе вызваленьне палітычных вязьняў, можа, ня ўсіх”.
Старшыня Палітрады аб''яднаных дэмакратычных сілаў Аляксандар Мілінкевіч – пра магчымую рэакцыю беларускіх уладаў на прапановы Эўразьвязу.
“І вось у пятніцу мяне проста вывелі за браму, сказалі, што ты мусіш зьявіцца па месцы жыхарства, мы зьмяняем табе пакараньне на папраўчыя працы на месцы жыхарства — і гэтак я апынуўся на волі. Я проста шчасьлівы, што цяпер магу размаўляць з вамі, магу ісьці па вуліцы, карыстацца ўсімі выгодамі, якія мае вольны чалавек”.
Сябра арганізацыі “Партнэрства” Мікола Астрэйка – пра сваё вызваленьне з калёніі.
“Мы задаволім іхныя ўмовы тады, калі яны выканаюць патрабаваньні міжнароднай супольнасьці: разагнаць Гааскі трыбунал, усіх судзьдзяў і аддаць саму гэтую Карлу дэль Понта пад суд за грубае парушэньне правоў чалавека, за ўчыненыя злачынствы перад чалавецтвам з боку гэтага трыбуналу”.
Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Сяргей Касьцян – пра прапановы Эўразьвязу.
“Ісьці насустрач Эўразьвязу трэба, але ня так, каб Эўразьвяз навязваў свае рашэньні. Калі Эўразьвяз працягвае руку, то трэба таксама яе працягнуць і паціснуць, але ўсё залежыць ад таго, што Эўразьвяз ад нас хоча”.
Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Ігар Катляроў – пра прапановы Эўразьвязу.
“Улічваючы, што на палітычным поле вакуум, галава вольная, можна падумаць пра любоў, пра адданасьць, сяброўства, здраду. Паспрабую гэта выявіць у нейкай мастацкай форме”.
Палітычны вязень Андрэй Клімаў – пра кнігу не пра палітыку, якую ён зьбіраецца напісаць.
“Нам бы не хацелася пачынаць 1 студзеня начныя чаканьні, хацелася б дамовіцца. Я спадзяюся, што 1 студзеня нічога не давядзецца “вырубаць”, што магчыма ў выпадку зь Беларусьсю”.
Прэсавы сакратар “Газпрома” Сяргей Купрыянаў – пра перамовы адносна цаны на газ зь Беларусьсю і Грузіяй.
“Спадару Лукашэнку трэба вырашыць: мы будуем саюзную дзяржаву альбо мы ўсё-такі застаёмся рознымі краінамі. Зразумела, што дваістасьць Расеі не падабаецца”.
Намесьнік дырэктара маскоўскага Інстытуту краін СНД Уладзімер Жарыхін – пра беларуска-расейскія дачыненьні.
“Я лічу, што ня трэба біць дзіця па карку, бо, калі бацька не разьлічыць сваёй сілы, то можа й забіць, а рэменем пару разоў, я думаю, што можна, калі ня слухаецца”.
Хлопец у адказ на пытаньні Свабоды “Ці можна біць дзяцей?”
“Гэта будзе вельмі цяжкі год, будзе катастрафічна цяжка”.
“Я заклікаю ўсіх – і Шэймана, і Сідорскага, і Пракаповіча, і Ломаця працаваць у кірунку Вэнэсуэлы, Ірану, Азэрбайджану”.
“Гэта трэба зрабіць, калі мы хочам захаваць краіну для нашых дзяцей, сувэрэнітэт і незалежнасьць, каб нас кожны дзень, месяц, кожны год ня ставілі да сьценкі, не раскрыжоўвалі і не крычалі: "давай, плаці за газ і нафту".
З заяваў Аляксандра Лукашэнкі на ўрадавай нарадзе.
“Развал Савецкага Саюзу быў непапраўнай трагедыяй ХХ стагодзьдзя. Я лічу, што, калі сёньня штосьці здарыцца з СНД, гэта будзе непапраўная трагедыя”.
Першы намесьнік кіраўніка Выканкаму СНД Уладзімер Гаркун – пра надыходзячы саміт СНД.
“Штогод празь Беларусь праходзіць 100 мільёнаў тон грузаў з Заходняй Эўропы ў Расею і назад. Калі 10 даляраў за тону браць — мільярд. І няма пытаньняў з цаной на газ”.
“Пра які саюз можа ісьці гаворка ў такой сытуацыі? Калі розныя ўмовы, то адсюль выснова адназначная — гэта ўжо не адзіная дзяржава, якую мы замахнуліся пабудаваць. Больш за тое, Расея выходзіць з пагадненьняў, якія мы падпісалі раней. Як гэта разумець? Народ не ўспрыме гэтага, і такі саюз разваліцца на працягу некалькіх гадоў”.
“Так, мы сфальшавалі мінулыя прэзыдэнцкія выбары. Я ўжо заходнікам гэта сказаў. За прэзыдэнта Лукашэнку прагаласавала 93,5 адсотка выбарцаў. Але гавораць, што гэта не эўрапейскі паказчык. Мы зрабілі 86. Гэта праўда было. І калі пачаць пералічваць бюлетэні, я ня ведаю, што зь імі рабіць увогуле. Эўрапейцы да выбараў кажуць, што калі будуць эўрапейскія паказчыкі, то мы іх прызнаем. Мы пастараліся, але таксама ня выйшла. Паабяцалі, што калі будуць эўрапейскія, то ўсё будзе нармальна. Але ўсё роўна ненармальна”.
“Мы сваю мову адрадзілі. Калі ля ўлады былі нацыяналісты, пры Шушкевічу, тады ў ВНУ сачыненьні па-беларуску пісалі 15-20 працэнтаў, цяпер, пры Лукашэнку, у нас больш за палову сачыненьні пішуць на роднай мове”.
“Акрамя мовы, ёсьць яшчэ многа праблем, каб людзі нармальна жылі”.
З выказваньняў Аляксандра Лукашэнкі падчас прэсавай канфэрэнцыі для ўкраінскіх журналістаў.
“Я рады, што Лукашэнка пачынае паўтараць тое, што мы, Партыя БНФ, прапаноўвалі пятнаццаць гадоў таму. Дэмакратычную Беларусь, адкрытую для сваіх эўрапейскіх суседзяў, якая мае нафтагазавыя пастаўкі і з Поўначы, і з Поўдня праз балтыйска-чарнаморскі нафтавы калектар”.
Старшыня БНФ Вінцук Вячорка – пра выказваньні А.Лукашэнкі на прэсавай канфэрэнцыі для ўкраінскіх журналістаў.
“Я ўчора ўважліва слухала прамову нашага прэзыдэнта, і я захопленая ім. Тое, што ён казаў наконт выбараў — ён казаў так, як думаю і я. А я стары камуніст”.
Менчанка ў адказ на пытаньне Свабоды “Як Вы ставіцеся да заявы А.Лукашэнкі, што прэзыдэнцкія выбары былі сфальсыфікаваныя ўладай на карысьць апазыцыі?”
“Ніякі для нас газ і нафта не наркотык. Мы і за газ плацім, і за нафту — адпаведна тым дамоўленасьцям, якія існуюць сёньня паміж Беларусьсю і Расеяй”.
Віцэ-прэм’ер Іван Бамбіза – пасьля перамоваў з прадстаўнікамі “Газпрому”.
"26 гадоў таму мы баяліся, увойдуць савецкія войскі ў Польшчу ці не. Цяпер мы ня хочам баяцца, закруцяць нам кран ці не”.
Прэм’ер-міністар Польшчы Яраслаў Качыньскі – пра пазыцыю Польшчы адносна новага пагадненьня Эўразьвязу з Расеяй.