"Я расцэньваю ўдзел у саміце як чарговае сьведчаньне той увагі, якую сусьветная супольнасьць працягвае надаваць Беларусі", – сказаў Аляксандр Мілінкевіч, камэнтуючы мэту свайго ўдзелу ў саміце. – "Сёньня заўчасна казаць аб тым, ці будзе дэмакратычная Беларусь прэтэндаваць на ўступленьне ў НАТО, ці застанецца пазаблёкавай дзяржавай. Аднак адзінства эўрапейскай бясьпекі не зьяўляецца для мяне дэкляратыўным прынцыпам. Для нашай краіны гэта мае самы практычны сэнс".
На саміце А.Мілінкевіч сустрэнецца з вядучымі палітолягамі і эканамічнымі экспэртамі Эўропы і Паўночнай Амэрыкі. Сярод гасьцей саміту – былы мэр Нью-Ёрка Рудольф Джуліяні, Збігнеў Бржэзінскі, сьпікер парлямэнта Грузіі Ніно Бурджанадзэ.