24 лістапада сваякі Аляксандра Казуліна атрымалі ад яго ліст. Палітык даслаў яго яшчэ 17 лістапада. Аляксандар Казулін піша, што не зьбіраецца саступаць і дае рэкамэндацыі адносна выкананьня сваіх патрабаваньняў. Кажа жонка Казуліна Ірына:
(Казуліна: ) “У гэтым лісьце ён больш падрабязна піша пра тое, што трэба рабіць адносна нелегітымнасьці Аляксандра Лукашэнкі. Ён піша, што ўсё ж трэба зьвяртацца да прэм’ера Сідорскага, бо гэта вызначальныя рэчы, і што Эўразьвяз ды іншыя краіны няправільна робяць, калі дасылаюць сваіх прадстаўнікоў да Аляксандра Лукашэнкі, бо гэтым яны прызнаюць, што ён узначальвае краіну законна”.
Паводле Ірыны Казулінай, яе муж лічыць, што яму “ўчынілі сапраўдную інфармацыйную блякаду”: затрымліваюць ягоную пошту, не дапускаюць да яго адваката. Казулін даслаў скаргу пракурору па наглядзе й начальніку калёніі, але адказу не атрымаў. Пра стан здароўя Аляксандар Казулін нічога не напісаў, паведаміла ягоная жонка.
Тым часам начальнік мэдычнай службы Дэпартамэнту выкананьня пакараньняў Васіль Завадзкі прызнаў 24 лістапада, што ў Казуліна ў выніку галадоўкі “зьявіліся пэўныя адхіленьні”. Васіль Завадзкі запэўніў, што міліцыя не зьбіраецца гвалтам выводзіць Казуліна з галадоўкі. “Гэта ягоны выбар”, — сказаў начальнік мэдычнай службы турэмнай сыстэмы Беларусі.
Сёньня з калёніі сваякам нічога не паведамілі пра здароўе галадоўніка. Дзяжурны калёніі толькі сказаў, што бачыў Казуліна на турэмным двары падчас шпацыру.
25 лістапада Аляксандру Казуліну спаўняецца 51 год. Сваякі й сябры зьбіраюцца наведаць віцебскую калёнію, дзе трымаюць палітыка, каб перадаць яму цёплыя рэчы, харчы, кнігі й падарункі. Аднадумцы Казуліна зь Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі “Грамада” заклікалі адзначыць гэты дзень галадоўкай салідарнасьці.
Надоечы да эстафэтнай галадоўкі на знак падтрымкі Казуліна далучыліся вядомыя апазыцыянэры Анатоль Лябедзька, Валер Фралоў, Анатоль Ляўковіч і Тацяна Ваніна.
Нагадаем, былы кандыдат на прэзыдэнта Аляксандар Казулін галадае з 20 кастрычніка. Палітык пратэстуе супраць незаконнага, як ён лічыць, знаходжаньня пры ўладзе Аляксандра Лукашэнкі й дамагаецца разгляду беларускага пытаньня ў ААН. Казулін пакараны на пяць з паловай гадоў за хуліганства й арганізацыю вулічных беспарадкаў. Ён сябе вінаватым не прызнае й тлумачыць перасьлед палітычнымі прычынамі.