На сустрэчы кіраўнікі дзяржаваў-сяброў НАТО абмяркуюць тэмы, якія тычацца працэсаў пераўтварэньняў, што адбываюцца ў сьвеце. Адной з галоўных тэмаў саміту стане пашырэньне і ўзмацненьне дачыненьняў паміж краінамі-сябрамі НАТО і дзяржавамі, якія не ўваходзяць ў альянс.
“Я расьцэньваю ўдзел у саміце, як чарговае сьведчаньне той увагі, якую ўсясьветная супольнасць працягвае надаваць Беларусі, – заявіў А.Мілінкевіч. – Сёньня заўчасна казаць аб тым, ці будзе дэмакратычная Беларусь прэтэндаваць на ўступленьне ў НАТО ці застанецца пазаблокавай дзяржавай. Аднак, адзінства эўрапейскай бясьпекі не зьяўляецца для мяне дэкляратыўны прынцыпам. Для нашай краіны гэта мае самы практычны сэнс. Тысячагадовая гісторыя беларускай нацыі, часам вельмі трагічная, настойліва патрабуе сьледаваньня па шляху бяспекі. І мы бачым гэты шлях не ў супрацьстаяньні з НАТА, а ў шчыльным супрацоўніцтве з альянсам, як зь лідэрам барацьбы супраць новых пагрозаў, якія стаяць перад чалавецтвам».
Сярод удзельнікаў саміту – 9 прэзыдэнтаў, 15 прэм’ер-міністраў. У Латвію прыедуць кіраўнікі: ЗША, Чэхіі, Францыі, Эстоніі, Літвы, Польшчы, Румыніі, Славакіі, Славеніі; прэм’еры: Бэльгіі, Баўгарыі, Даніі, Грэцыі, Ісьляндыі, Італіі, Канады, Вялікай Брытаніі, Люксембургу, Галяндыі, Нарвэгіі, Партугаліі, Гішпаніі, Турэччыны, Вугоршчыны. У Рыгу таксама прыляцяць канцлер Нямеччыны Ангела Мэркель і генэральны сакратар НАТА Яп дэ Хоп Схефер.