(Ляўковіч: ) “Вельмі цікавая інтэрпрэтацыя спадаром Лукашэнкам вынікаў выбараў. Ён прызнаўся ў фальшаваньні выбараў, але яго інтэрпрэтацыя — на ягоную карысьць. Гэта чыстай вады дэмагогія.
Цікавыя выказваньні ў справе праблемаў саюзнай дзяржавы з Расеяй. Лукашэнка вяртаецца да старой ідэі Поўнач—Поўдзень. Мы ў партыі таксама пра гэта думалі — што ён можа пачаць разглядаць сваю стратэгію выжываньня ў гэтым кірунку. Тое, што ён кажа — нібыта можна кампэнсаваць цану на газ, і гаворыць пра нейкія 100 мільёнаў тон… Наколькі я чуў, не ідзе празь Беларусь столькі грузу. І сытуацыя для яго вельмі складаная”.