У Дуброўне Аляксандар Мілінкевіч дапамагаў зьбіраць подпісы за Аляксея Гаўруцікава, які мае намер вылучыцца на кандыдата ў дэпутаты Віцебскага абласнога савету.
(Мілінкевіч:) "Люблю з народам сустракацца! Мы ўжо былі ў Магілеўскай вобласьці, у Гомельскай, у Менскай. Вельмі карысна яшчэ раз праехаць па краіне, паразмаўляць з людзьмі. Вельмі важна паказаць, што мы па- ранейшаму – адна каманда, што мы працуем разам і не зьбіраемся разыходзіцца. Наша праца працягваецца, ня гледзячы на тое, якая цяпер кампанія: прэзыдэнцкая або мясцовыя выбары – гэта ня мае значэньня."
З дапамогаю спадара Мілінкевіча ды іншых сябраў ініцыятыўнай групы Аляксею Гаўруцікаву цягам сёньняшняга дня ўдалося сабраць 60 подпісаў дубровенцаў. Размаўляць з людзямі давялося ня толькі ў іхных кватэрах, але й на працы – у мясцовым Доме культуры і музэі. Некаторыя адмаўляліся паставіць свой подпіс за вылучэньне апазыцыйнага кандыдата, але не таму, што маюць да яго нейкую антыпатыю або ўжо пэўныя, што будуць галасаваць за кагосьці іншага – проста многія зусім ня вераць у тое, што мясцовыя выбары нешта зьменяць у іхным жыцьці.
Сваіх цяперашніх дэпутатаў значная частка жыхароў дому № 10 па вуліцы Нікандравай нават ня ведае.
(Спадар:) "Вы думаеце, я памятаю? Здаецца, нехта з Воршы прыязжаў балятавацца. Але ўсе, хто ні прыязжае, нешта абяцаюць увесь час".
У Дуброўне Аляксей Гаўруцікаў занатаваў цэлы шэраг праблем, якія так не вырашыла мясцовая ўлада. Гэта даўняя неабходнасьць пабудаваць мост цераз рэчку Дубровенку і нарэшце стварыць у райцэнтры музэй, таксама людзі скардзяцца на няякасную тэлевізійную трансляцыю нават па такіх каналах, як БТ і АНТ.
Жыхары Воршы, дзе таксама сёньня дапамагаў зьбіраць подпісы Аляксандар Мілінкевіч, у якасьці самых галоўных пералічвалі камунальныя праблемы. Пра гэта яны скардзіліся патэнцыйнай кандыдатцы Ліліі Ануфрыевай, якая мае намер балятавацца ў Аршанскі гарсавет.
(Ануфрыева:) "Праблемаў шмат: гэта і дрэнныя дарогі, і неасьветленыя вуліцы, і абыякавасьць цяперашніх дэпутатаў, фактычна – абыякавасьць уладаў!"
Яшчэ два дні дэмакратычныя вылучэнцы Віцебшчыны будуць зьбіраць подпісы разам з Аляксандарам Мілінкевічам: заўтра ён мае сустрэцца з жыхарамі Полацку, Наваполацку ды Навалукамлю, а пасьлязаўтра – з жыхарамі абласнога цэнтру.