Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Адбылася онлайн-канфэрэнцыя зь Сяргеем Скрабцом


Радыё Свабода Сёньня на інтэрнэт-сайце Свабоды адбылася онлайн-канфэрэнцыя зь Сяргеем Скрабцом. Чытайце яго адказы на свае пытаньні на старонцы svaboda.org/forum --> http://archive.svaboda.org/forum/forum.aspx?ForumID=65&y=2006 .

Сяргей Скрабец нарадзіўся ў 1963 годзе, быў дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі другога скліканьня, узначальваў апазыцыйную дэпутацкую групу "Рэспубліка". 25 чэрвеня 2003 года выступіў на жалобнай паніхідзе ў Доме літаратара падчас разьвітаньня з Васілём Быкавым. Летам 2004 года тры дэпутаты з гэтай групы (Парфяновіч, Скрабец і Фралоў) правялі галадоўку супраць адмовы кіраўніцтва Палаты прадстаўнікоў вынесьці на разгляд у Авальную залу падрыхтаваныя імі папраўкі ў выбарчае заканадаўства, накіраваныя на яго дэмакратызацыю.

Пасьля затрыманьня ў маі 2005 году Скрабца зьвінавацілі ў выманьваньні крэдытаў і асудзілі на два з паловай гады. Незалежныя аналітыкі назвалі той прысуд палітычна матываваным. Неўзабаве рашэньнем пракуратуры Сяргея Скрабца амніставалі на год і вызвалілі. У калёніі “Віцьба-3” ён трымаў галадоўку разам з Аляксандрам Казуліным.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG