У акцыі салідарнасьці ўдзельнічаюць у асноўным моладзевыя актывісты дэмакратычнага руху. Да 16 лютага, калі моладзь выйшла на Кастрычніцкую плошчу з партрэтамі зьніклых і палітвязьняў, акцыі праходзілі без затрыманьняў. Сакавіцкую акцыю вырашылі правесьці 19-га, у дзень галасаваньня, на Кастрычніцкай плошчы. У красавіку, траўні і чэрвені акцыі адбываліся ля амбасады Расеі ў Менску. Спэцназаўцы затрымлівалі моладзевых актывістаў.
Сёньня сябры дэмакратычнага моладзевага руху на знак салідарнасьці з палітвязьнямі і сем’ямі зьніклых будуць ладзіць кароткія акцыі ў розных месцах сталіцы і ў рэгіёнах. Кожная акцыя будзе адбывацца ў сваім фармаце. Апроч таго, акцыі салідарнасьці будуць адбывацца ў Польшчы, ва Ўкраіне, Літве, Латвіі, ЗША, Бэльгіі, Нямеччыне.
Сёньня ў Беларусі 12 палітвязьняў. Тры зь іх – сябры незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт”. Артур Фінькевіч, які адбывае пакараньне на “хіміі” за палітычныя графіці, сам раней удзельнічаў у такіх акцыях.
(Фінькевіч:) “Маральная падтрымка насамрэч зьяўляецца тым, за кошт чаго ты спрабуеш утрымацца на тым узроўні духу. Магчыма, яна дадае й сілаў, і людзі, наадварот, толькі мацнеюць і становяцца яшчэ больш адданыя тым ідэям, за якія мы змагаемся”.
Бацька Зьмітра Дашкевіча сёньня прыйдзе ў суд Кастрычніцкага раёну па дазвол на спатканьне з сынам. Яму давядзецца ехаць у Жодзіна, бо ад сёньняшняга дня Зьмітра трымаюць у Жодзінскім сьледчым ізалятары. Паколькі Менскі СІЗА перанаселены, людзей, якія падалі пасьля абвяшчэньня прысуду касацыйныя скаргі, будуць трымаць у Жодзіне. Адтуль іх будуць этапаваць у турмы.
Наста Палажанка, паплечніца Зьмітра:
(Палажанка: ) “Усімі сваімі дзеяньнямі, салідарнасьцю і падтрымкай нашых палітвязьняў мы дэманструем, што “Малады фронт” так папросту не спыніць. Выклікаюць нашых бацькоў на допыты. Ад гэтага ўсяго ўздымаецца хваля. Праблема нашага грамадзтва ў тым, што людзі ня ведаюць, што такія праблемы існуюць, што ў нас ёсьць палітзьняволеныя. Пакажам свае дзеяньні сёньня, на акцыі “16”.
Учора, напярэдадні акцыі салідарнасьці, Міколу Статкевіча, які адбывае пакараньне на “хіміі” ў вёсцы Блонь, наведалі дэпутат рыксдагу Швэцыі і міжнародны сакратар швэдзкай сацыял-дэмакратычнай рабочай партыі Оскар Ст''ёнстром. Яны выказалі палітвязьню словы падтрымкі. Мікола Статкевіч атрымаў матэрыялы апошняга Кангрэсу Сацынтэрну ў Чылі і рэзалюцыю па Беларусі з патрабаваньнем вызваленьня ўсіх палітвязьняў.
Сёньня рэзалюцыю сацынтэрну атрымаюць у Адміністрацыі Аляксандра Лукашэнкі.
Былы палітвязень Сяргей Скрабец, які ўчора выйшаў на волю, сёньня прыедзе да Міколы Статкевіча ў вёску Блонь.