Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Магілёўшчына: за мандаты пазмагаюцца каля 70 апазыцыянэраў


Радыё Свабода, Магілёў У Магілёўскай вобласьці вядома толькі пра дзьве адмовы ў рэгістрацыі ініцыятыўных групаў апазыцыйных актывістаў: адна ў Магілёве й адна ў Бабруйску. Змаганьне за дэпутацкія мандаты працягнуць каля 70 чалавек.

На Магілёўшчыне сярод апазыцыйных партыйных арганізацыяў найбольш зарэгістраваных ініцыятыўных групаў у апазыцыйных камуністаў. Амаль поруч зь імі — Партыя БНФ, Аб’яднаная грамадзянская партыя ды Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада).

У Шклоўскім раёне зарэгістраваны ініцыятыўныя групы кіраўніка абласной арганізацыі Партыі БНФ Рыгора Кастусёва, які балятуецца ў Магілёўскі аблсавет, а таксама рэдактара незалежнай газэты “Шклоўскія навіны” Аляксандра Шчарбака, які змагаецца за месца ў Шклоўскім райсавеце.

У Дрыбінскім раёне зарэгістравалі тры ініцыятыўныя групы, сярод іх і групу былога дырэктара саўгасу “Дрыбінскі” Мікалая Юркова, які прэтэндуе на месца ў аблсавеце.

У Бабруйску з барацьбы за дэпутацтва выбыў толькі дэпутат гарсавету Алесь Чыгір — ён будзе чакаць разгляду сваіх скаргаў. Свае ініцыятыўныя групы зарэгістравалі апазыцыйны дэпутат гарсавету Вячаслаў Сьвізуноў, а таксама старшыня суполкі Свабоднага прафсаюзу Міхаіл Кавалькоў. Яны імкнуцца атрымаць месца ў аблсавеце.

У Магілёве лёс ініцыятыўных групаў кіраўніка абласной арганізацыі АГП Уладзімера Шанцава ды выканаўчага дырэктара Магілёўскай выбарчай кааліцыі Аляксандра Сілкова невядомы. У выбарчых камісіях адмаўляюцца даваць зьвесткі. Уладзімер Шанцаў і Аляксандар Сілкоў знаходзяцца ў замежнай камандзіроўцы.

У Магілёве адмовілі ў рэгістрацыі ініцыятыўнай групы намесьніку старшыні гарадзкой арганізацыі “Грамадзянскі форум” Сяргею Лапуціну.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG