Сяргей Лапуцін у інтэрвію “Свабодзе”паведаміў, што супрацоўнікі выбарчай камісіі зьвярнуліся да сябра ягонай ініцыятыўнай групы Андрэя Карэтніка з просьбай пісьмова пацьвердзіць сяброўства ў ініцыятыўнай групе другога кандыдата ў дэпутаты. Гаворкі пра ягоную ініцыятыўную групу не было. Спадар Карэтнік нічога не западозрыў і напісаў пад дыктоўку заяву.
Сяргей Лапуцін лічыць гэта правакацыяй, а адмову ў рэгістрацыі ініцыятыўнай групы — супрацьдзеяньнем “Грамадзянскага форуму” з боку мясцовай улады.
Сяргей Лапуцін быў сьведкам у крымінальнай справе арганізацыі “Партнэрства”, і КДБ не аднойчы выклікаў яго на гутаркі.