25-ты дзень у віцебскай калёніі “Віцьба-3” працягваецца галадоўка былога кандыдата на прэзыдэнта Аляксандра Казуліна, да якога далучыўся былы дэпутат Сяргей Скрабец. Сваякі галадоўнікаў кажуць, што ім нічога невядома пра здароўе блізкіх, бо з калёніі пра гэта не паведамляюць.
Напярэдадні Ірына Казуліна накіравала мужу ў калёнію тэлеграму, у якой просіць спыніць галадоўку. Але ці атрымаў Аляксандар Казулін тэлеграму, жанчыне невядома.
(Казуліна: ) “Наконт тэлеграмы я размаўляла з начальнікам калёніі ў суботу, 11 лістапада. Пыталася, ці атрымаў муж тэлеграму, якую я адправіла ў пятніцу ў тры гадзіны. Ён сказаў, што два дні пошта выходная, таму тэлеграма дойдзе толькі ў панядзелак”.
У тэлеграме Ірына Казуліна паведамляе таксама пра выкананьне некаторых патрабаваньняў Аляксандра Казуліна. У прыватнасьці, згадвае розгалас вакол справы яе мужа ў ААН.
У прадстаўніцтве ААН у Беларусі пацьвердзілі, што ў ААН ведаюць пра галадоўку былога кандыдата на прэзыдэнта Аляксандра Казуліна, паведаміў супрацоўнік прадстаўніцтва Ўладзімер Шчэрбаў.
(Шчэрбаў: ) “Так, быў зварот спадара Казуліна да адмысловага дакладчыка ў сытуацыі з правамі чалавека ў Беларусі спадара Сэвэрына, які даслала наша прадстаўніцтва. І ўжо ёсьць зьвесткі, што шэраг краінаў будуць прасоўваць у трэцім камітэце ААН рэзалюцыю аб правах чалавека ў Беларусі”.
Тым часам у Менску да галадоўкі Казуліна далучылася група актывістаў сацыял-дэмакратычнай “Грамады”. Алесь Стальцоў, які ўваходзіць у гэтую групу, распавёў пра патрабаваньні:
(Стральцоў: ) “Нашыя патрабаваньні — падтрымка патрабаваньняў Казуліна і таксама заклік да яго спыніць гэтую галадоўку. Шэраг зь іх выконваюцца. Канечне, ня выкананае галоўнае патрабаваньне Казуліна, якое тычыцца незаконнасьці рэжыму, але гэтае пытаньне наўрад ці разьвяжацца з дапамогай галадоўкі”.
Разам з Аляксандрам Казуліным у віцебскай калёніі галадуе былы дэпутат Сяргей Скрабец. Стала вядома, што былы дэпутат выйдзе на волю 15 лістапада. Пра гэта жонцы апазыцыянэра Аляксандры Скрабец паведаміў намесьнік начальніка віцебскай калёніі “Віцьба-3” Руслан Прымак.
(Скрабец: ) “Сёньня мы датэлефанаваліся, нам сказалі прыяжджаць у сераду, але калі дакладна, ня ведаюць. Сказалі прыяжджаць з раніцы і чакаць”.
Паводле Аляксандры Скрабец, міліцыянт нічога не сказаў ёй пра стан здароўя Сяргея Скрабца, але пацьвердзіў, што той працягвае галадоўку разам з Аляксандрам Казуліным.
Нагадаем, галадоўка Аляксандра Казуліна і Сяргея Скрабца пачалася 20 кастрычніка. Апазыцыянэры пратэстуюць супраць незаконнага, як яны лічаць, знаходжаньня пры ўладзе Аляксандра Лукашэнкі й дамагаюцца разгляду беларускага пытаньня ў ААН.