У раду Падляшскага ваяводзтва і гарадзкую раду Беластоку ад Беларускага выбарчага камітэту балятуюцца такія вядомыя беларусы, як прафэсар, гісторык Яўген Мірановіч, пісьменьнік Сакрат Яновіч ці старшыня Беларускага саюзу ў Польшчы, галоўны рэдактар беластоцкай “Нівы” Яўген Вапа – усяго 47 чалавек.
Беларускі выбарчы камітэт, нягледзячы на прапановы з розных бакоў палітычнай сцэны, пайшоў на выбары самастойна і пад сваёй назвай, не аб’ядноўвабчыся з іншымі палітычнымі сіламі, каб выбарцы дакладна ведалі, за каго яны галасуюць.
Гаворыць прафэсар Яўген Мірановіч:
(Мірановіч: ) “Існаваньне Беларускага выбарчага камітэту – гэта нашае існаваньне тут у гэтым горадзе, на гэтай зямлі. Кожны можа галасаваць так, як лічыць патрэбным. А мы далі магчымасьць мець сваіх кандыдатаў тым, хто лічыць сябе беларусам – яны могуць галасаваць за кандыдатаў ад нашага камітэту”.
Кандыдаты-беларусы заяўляюць пра намер дамагацца вырашэньня перадусім пытаньняў, зьвязаных з жыцьцём нацыянальнай мешасьці, але ня толькі. У іхных праграмах ёсьць абяцаньні вырашаць эканамічныя, сацыяльныя праблемы свайго раёну ці рэгіёну.
Першыя вынікі выбараў будуць вядомыя ў панядзелак.