"У традыцыі, у крыві беларусаў-крывічоў было заўсёды жыць у дружбе са сваімі суседзямі. У дружбе ў беларускім, а не ў савецкім разуменьні гэтага слова. Калі панятак дружбы між народамі апошлілі і зьняважылі.
Раней дысыдэнтамі, ворагамі народу рабілі жыдоў, сёньня гэта спрабуюць зрабіць з палякамі".
Народны паэт Беларусі Рыгор Барадулін пра перасьлед актывістаў непрызнаванага ўладамі Саюзу палякаў.
"Сёньня мы ўсе палякі".
Андрэй Дынько, галоўны рэдактар газэты "Наша Ніва" ў рэдакцыйным артыкуле.
“Прэтэнзія была адна: чаму я карыстаюся незарэгістраванай сымболікай. Але ж сёньня рэвалюцыйнае сьвята, і на плошчы было шмат незарэгістраванай сымболікі, у тым ліку сьцягі СССР. Акрамя гэтага, была і больш дрэнная незарэгістраваная сымболіка. Напрыклад, на плошчы тусавалася некалькі сяброў РНЕ са значкамі ў выглядзе свастыкі. Але ж на іх ніхто з ахоўнікаў увагі не зьвяртаў”.
Дэпутат Гомельскага гарсавету Юрась Глушакоў, якога 7 лістапада міліцыя затрымала за сьцяг Вэнэсуэлы.
“Гэта занадта сур’ёзная тэма, і яна ня можа быць прадметам гандлю. Гэтыя расейскія аб’екты ніхто не чапае, бо яны служаць для забесьпячэньня і ўмацаваньня бясьпекі дзьвюх краін".
Міністар абароны Беларусі Леанід Мальцаў пра выкарыстаньне расейскіх вайсковых аб''ектаў на тэрыторыі Беларусі як аргумэнтаў у вызначэньні коштаў на расейскія газ і нафту.
“Калі санкцыі будуць на Тэгеран накладзеныя, тады нам будзе карысная ня толькі Беларусь, а ўсялякая краіна, якая не ўспрыме санкцыі і будзе працягваць імпарт і экспарт. Ірану вельмі спатрэбяцца такія краіны”.
Прафэсар паліталёгіі тэгеранскага ўнівэрсытэту Садэт Зібакарам пра стасункі Ірану зь Беларусьсю.
"Сын адчувае сябе ўпэўнена, бадзёра. Спадзяецца, што хутка ў Беларусі палепшыцца становішча і ён выйдзе на волю. Ня ведаю, на чым грунтуецца яго такая ўпэўненасьць”.
Валеры Дашкевіч, бацька асуджанага на паўтара году зьняволеньня лідэра "Маладога фронту" Зьмітра Дашкевіча.
“Бізнэсоўцы, паплечнікі Біла Гейтса, лазілі па сайтах і шукалі інфармацыю, каб зьбянтэжыць нейкімі пытаньнямі нашых ліцэістаў. Калі яны чулі адказы на пытаньні, то былі ў разгубленасьці, маўляў, адкуль такія дзеці?”
Дырэктар зачыненага ўладамі Беларускага гуманітарнага ліцэю Уладзімір Колас на прэзэнтацыі сваёй кнігі пра ліцэй.
"На апошніх выбарах КДБ быў, бадай, самым актыўным удзельнікам выбарчага працэсу, выкарыстоўваючы розныя спосабы сваёй дзейнасьці. Пакуль што на баку дзеючага прэзыдэнта. Але калі тэндэнцыя прадоўжыцца, наступным кіраўніком нашай дзяржавы будзе спадар Сухарэнка (“пуцінскі варыянт”). І не абавязкова праз 5 гадоў”.
Старшыня Беларускага Хэльсынскага камітэту Тацяна Процька.
“Гэта абсалютна пусты і непатрэбны занятак. Страта часу, энэргіі ды іншага. Гэта абсалютна ня мае ніякага значэньня для лёсу Беларусі. Па-другое, нават сёньня мясцовыя саветы ніякай абсалютна ролі не адыгрываюць. Абсалютна!”
Вячаслаў Герасіменка пра досьвед працы ў Петрыкаўскім мясцовым савеце.
"Дрэнна тое, што пасьля такой схемы гэта будзе не Кангрэс дэмакратычных сілаў, як у кастрычніку мінулага году, а Кангрэс палітычных сілаў – тых людзей, што ўдзельнічаюць у выбарах. А гэта вельмі вузкае кола параўнальна з нашымі агульнымі сіламі".
Былы кандыдат на пасаду прэзыдэнта Беларусі Аляксандар Мілінкевіч пра заплянаваны на наступны год Кангрэс дэмакратычных сілаў.