Як паведамілі работнікі “Беларуськалію”, другі месяц запар выплата заробкаў праводзіцца з затрымкай на дваццаць дзён. Пры гэтым самыя высокааплатныя катэгорыі шахтараў, прыбытак якіх наўпрост залежыць ад выпрацаванай нормы, за час вымушанага прастою атрымалі ўтрая меншы заробак: замест ранейшых больш як двух мільёнаў рублёў – толькі 800 тысяч. Пры гэтым пытаньне з рэалізацыяй калійных угнаеньняў застаецца нявырашаным. Гаворыць прадстаўнік незалежнага прафсаюзу гарнякоў Дзяніс Талпека:
(Талпека: ) “Трохі праца ідзе. Прадукцыя адгружаецца на лякаматывы, у вагоны, але саставы стаяць у Воршы, у Баранавічах, яшчэ недзе. Але нікуды яны да пакупнікоў ня рухаюцца. Іншымі словамі, цягнікі стаяць у Беларусі й соль ніхто не купляе. Працуюць, я так думаю, каб проста працаваць”.
Адзін з былых лідэраў гарняцкага руху Віктар Бабаед не выключае, што крызіс на “Белкаліі” мае шмат у чым штучнае паходжаньне. Спадар Бабаед расказвае: вока на звышпрыбытковае прадпрыемства даўно паклалі ў Расеі, а жаданьне Беларускай калійнай кампаніі зарабляць грошы ў абыход расейскіх пасярэднікаў шмат каго ў Маскве нэрвуе. Але рашэньне беларускага ўраду падвысіць кошты на калій у сярэднім на 40 даляраў за тону, як лічыць Віктар Бабаед, спрашчае расейцам задачу.
(Бабаед: ) “Калі “Беларуськалій” выйшаў са складу Маскоўскай калійнай кампаніі, замест таго, каб выкупіць акцыі, атрымалася тое, што і мусіла атрымацца,— расейскія кампаніі занялі беларускі рынак”.
(Карэспандэнт: ) “Ці можна казаць, што калі такая эканамічная палітыка будзе працягвацца і надалей, то рынак збыту можна страціць увогуле?”
(Бабаед: ) “Гэта так, але я думаю, што тут вядзецца гульня з боку расейскіх кампаніяў. Ужо была не адна спроба выкупіць “Беларуськалій”, але ж ён вельмі дорага каштаваў, вялікі прыбытак быў ад гэтага прадпрыемства. А калі яго адужаць, яно прыйдзе ў заняпад — і вось тады яго можна будзе купіць за грашы”.
Эканаміст Леанід Заіка прагназуе, што непазьбежнае падвышэньне коштаў на расейскі прыродны газ прывядзе да яшчэ большых наступстваў у эканамічным сэктары. І пацерпяць, перадусім, прадпрыемствы, якія давалі казьне асноўныя валютныя паступленьні. Сярод іх — нафтаперапрацоўчыя заводы ў Мазыры й Наваполацку, Беларускі мэталюргічны завод у Жлобіне і салігорскі “Беларуськалій”.
(Заіка: ) “Увогуле ў беларуска-расейскіх стасунках прасочваецца такая цікавая тэндэнцыя: як толькі падвышаюцца кошты на нафту, натуральна, што мусяць расьці цэны і на газ. А ў дачыненьні да Беларусі яны не расьлі. Мы атрымлівалі, былі пэрыяды, да 1—2 мільярдаў даляраў дадаткова за год коштам продажу перапрацаванай нафты. А цяпер расейцы добра паглядзелі й дасканала ўсё пралічылі”.
Праблемы са збытам калійных угнаеньняў у “Беларуськалію” пачаліся ў красавіку, калі ўзьніклі цэнавыя рознагалосьсі з Кітаем — асноўным спажыўцом калійных угнаеньняў. Кітайскія пастаўшчыкі абвінавацілі Беларусь у неадэкватным падвышэньні коштаў на мінэральныя ўгнаненьні ў параўнаньні зь мінулым годам — ад 200 даляраў да 245 за кожную тону. У выніку рознагалосьсяў аб’ём экспарту калійных угнаеньняў ужо зьнізіўся на 25% у параўнаньні з аналягічным пэрыядам летась.