У інтэрнэце ўжо зьявілася парадыйная рэкляма амэрыканскага мультыплікатара Марка Фіёры, якая адразу выклікала шмат спрэчак. У ёй гаворыцца пра выдуманую Інтэрнэт-кампанію “Irepress", што азначае “Я рэпрэсую, падаўляю”, – сумеснае прадпрыемства амэрыканскай тэхналёгіі і кіраўніцтва Кітаю.
Намёк відавочны – на найбуйнейшы ў Інтэрнэце пошукавы рэсурс "Google", які дзеля заваёву кітайскага рынку пагадзіўся на цэнзуру сваіх пошукавых вынікаў у Кітаі.
Гэты крок выклікаў зацяты крытыцызм, у тым ліку нават у Кангрэсе ЗША, дзе ўжо прайшоў першы этап слуханьняў на гэтую тэму. У адмысловай заяве прадстаўнік "Гугл" Эндру Маклохлін адзначыў, што ў кампаніі разумеюць расчараваньне і незадаволенасьць многіх людзей гэтым крокам. Паводле Маклохліна, “сапраўды, фільтраваньне нашых пошукавых вынікаў у пэўным сэнсе падрывае нашу місію. Але няздольнасьць прапанаваць нашы паслугі пятай частцы насельніцтва сьвету зрабіла б гэта яшчэ ў большай ступені.”
Прадстаўнік "Гугл" таксама адзначыў, што кампанія шчыра паведамляе карыстальнікам пра тое, што доступ на некаторай інфармацыі – напрыклад, пра правы чалавека альбо палітыку Кітаю ў Тыбэце – абмежаваны.
Трэба сказаць, што пазыцыя кампаніі сустракае і разуменьне ў многіх у Інтэрнэт-супольнасьці. Вікторыя Нэш працуе ў Оксфардскім Інтэрнэт-інстытуце ў Вялікай Брытаніі:
(Нэш: ) “Гэта адна з тых сытуацыяў, калі лепей няхай і ня ў поўным аб’ёме, але працаваць ў нейкай краіне, і тады вы можаце прыўносіць туды ідэі свабоды слова. Мне падабаецца шчырасьць, з якой "Гугл" гаворыць пра тое, што частка іхнага прадукту абмежаваная. У цэлым я гляджу на гэта пазытыўна”.
"Гугл" – не адзіная амэрыканская Інтэрнэт-кампанія якая вымушаная падпарадкавацца кітайскай цэнзуры. Пашукавік "Yahoo" моцна крытыкаваўся за тое, што даў уладам інфармацыю, якая прывяла да арышту аднаго дысыдэнту. "Міcrosoft" зачыніў гэтак званы блог – прыватны дзёньнік – які кранаў палітычныя праблемы ў Кітаі.
Праваабаронцы абвінавачваюць Інтэрнэт-кампаніі, што тыя спрыяюць пабудове мэханізму цэнзуры і кантролю.
Апанэнты, аднак, сьцьвярджаюць, што нават самім фактам дзейнасьці ў недэмакратычных краінах міжнацыянальныя кампаніі прыцягваюць увагу да становішча з правамі чалавека ў гэтых рэжымах. Разам з тым, экспэрты адзначаюць, што націск няўрадавых арганізацыяў і грамадзянскай супольнасьці робіць усё больш складанай працу тых кампаніяў, якія раней ігнаравалі праблемы правоў чалавека – цяпер яны ўжо ня могуць дзейнічаць гэтак абыякава, як раней.