Паводле былога зьняволенага, галадоўку абвясьцілі каля 30 вязьняў, якія за розныя парушэньні патрапілі ў карцэр. Яны пратэстуюць супраць парушэньня іх правоў, якія нібыта пачаліся з прызначэньнем новага начальніка калёніі. Сярод галадоўнікаў і кіраўнік страйкаму гарадзенскіх прадпрымальнікаў Валер Леванеўскі.
Кіраўніцтва адміністрацыі калёніі не пацьвярджае, але і не абвяргае зьвесткі пра масавую галадоўку. Намесьнік начальніка калёніі Міхаіл Кармановіч пра гэта размаўляць адмовіўся. Аднак, супрацоўнік калёніі Мікалай, які не пажадаў назваць сваё прозьвішча, заявіў Радыё Свабода, што паводле ягоных зьвестак галадоўкі няма: “топчуць усе”. Прозьвішча новага начальніка Івацэвіцкай калёніі гэты чалавек назваць адмовіўся.
Радыё Свабода працягвае сачыць за разьвіцьцём падзеяў у Івацэвіцкай калёніі.