Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У бабруйскія інтэрнаты не пусьцілі зборшчыкаў подпісаў за Казуліна


Радыё Свабода Вахтаркі інтэрнатаў Бабруйскай трыкатажнай фабрыкі спаслаліся на адпаведнае распараджэньне адміністрацыі прадпрыемства і не дазволілі зайсьці ў інтэрнаты сябрам ініцыятыўнай групы.

Увечары зборшчыкі подпісаў наведалі заводзкія інтэрнаты, прад’явілі адпаведныя дакумэнты і папрасілі прапусьціць іх у пакоі. Нічога з гэтага ня выйшла. Вахтаркі спаслаліся на распараджэньне начальства і запатрабавалі вызваліць памяшканьне. Распавядае зборшчык подпісаў Віталь Філатаў:

(Філатаў: ) “Мы прыйшлі ў восем гадзінаў, мы ідзем, а яны кажуць: вы стойце, нікуды не ідзіце, нам патэлефанаваў намесьнік дырэктара і начальства і сказалі, каб вас нікуды не пускалі”.

Намесьніца дырэктара Бабруйскай трыкатажнай фабрыкі Сьвятлана Дабравольская ў інтэрвію “Свабодзе” адмовілася прызнаваць, што быў такі загад. Паводле яе, вахтаркі проста перастрахаваліся, калі вялікая група людзей зайшла ўвечары ў інтэрнат. Паводле адміністрацыі фабрыкі, праблема будзе вырашана і зборшчыкі змогуць заходзіць у інтэрнаты. Але зборшчыкі ў гэтым сумняюцца.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG