Пры нараджэньні трэцяга і наступнага за ім дзіцяці дзяржава плаціць аднаразовую дапамогу 557 тысяч рублёў — гэта тры бюджэты пражытковага мінімуму.
Для параўнаньня: сьціплая дзіцячая каляска на менскім рынку “Ждановічы” каштуе палову гэтай сумы.
Каб крыху дапамагчы шматдзетным сем’ям, дэпутаты мясцовых саветаў у Салігорску, Жлобіне, Наваполацку, а таксама ў Магілёве выявілі ініцыятыву, і мясцовыя бюджэты тут плацілі дадатковую грашовую дапамогу.
Сума даплаты ў рэгіёнах — ад 150 тысяч рублёў (як, напрыклад, у Жлобіне) да 750 тысяч (у Магілёве). Аднак нават такую дапамогу цяпер даводзіцца скарачаць.
У гэтыя дні афіцыйная прапаганда шмат расказвае пра ўказ Аляксандра Лукашэнкі №585 аб фінансавай падтрымцы маладых і шматдзетных сем’яў, якія сваімі сіламі будуюць ці набываюць жыльлё. Сярэдні памер дапамогі — 4 мільёны рублёў. Гэта рынкавы кошт аднаго квадратнага мэтра жыльля ў Менску.
Камэнтуе сытуацыю старшыня грамадзкага аб’яднаньня “Жаночы незалежны дэмакратычны рух” Людміла Пеціна:
“Да нас зьвярталася нямала шматдзетных сем’яў, якія гаварылі пра тое, што ўсе гэтыя абяцаньні ў сацыяльнай абароне абарочваюцца проста дэклярацыяй. Перадусім, людзі ня могуць зразумець гэтую сыстэму, бо яна занадта складаная і не працуе.
Калі людзі зьвяртаюцца ў адпаведныя інстанцыі, то практычна не атрымліваюць канкрэтнай дапамогі. Як і ва ўсёй сацыяльнай палітыцы, тут больш дэклярацыяў, чым канкрэтнай справы”.
Дадам, што паводле Міністэрства працы і сацыяльнай абароны насельніцтва, у Беларусі цяпер больш як 525 тысяч дзяцей, якія жывуць з бацькамі, маюць патрэбу ў грашовай дапамозе на харчаваньне і адзеньне.
Магілёў: гарсавет зьменшыў дапамогу шматдзетным сем’ям, 28.11.2007 У Беларусі зьмяншаецца колькасьць дзяцей, 1.09.2007 450 даляраў. Ці дастатковы стымул для падвышэньня нараджальнасьці?, 13.06.2007