Расьціслаў Баравы гісторыяй Менску ў шырокім сэнсе і гісторыяй архітэктуры ў прыватнасьці займаецца больш за 30 гадоў. Пэўнае ўяўленьне пра той квартал Старога гораду меў і раней.
Менская знаць будавалася на стагодзьдзі
Унікальнае, на погляд спэцыялістаў, адкрыцьцё зроблена нядаўна: у 2005 годзе ў рамках дасьледаваньня гістарычнага цэнтру Менску Расьціслаў Баравы сабраў гістарычна-архіўныя матэрыялы, у якіх пацьвярджаецца каштоўнасьць знаходкі:
“Ушчыльную гэтым домам заняўся год таму, у рамках замовы на рэстаўрацыю будынку. Дом на цяперашнім гістарычным этапе насамрэч унікальны, таму што 95% жыльлёвай каменнай забудовы Менску, якая існавала ў ХVIII – пачатку ХІХ стагодзьдзя і якую мы бачым на самых раньніх плянах Менску, пацярпела падчас вайны.
А ўжо пасьля вайны ніхто ня думаў яе аднаўляць, урэшце адмовіліся ад такой ідэі. А што да будынку на рагу Камсамольскай і Рэвалюцыйнай, то ў сваёй аснове ён мае два дамы ХVIII стагодзьдзя. Адзін, самае позьняе, сярэдзіны ХVIII стагодзьдзя, і другі – канца таго самага стагодзьдзя. Апроч таго, была маса дабудоваў у ХІХ і нават на пачатку ХХ стагодзьдзяў. Таму цяпер мы маем амаль замкнёную “двор-студню”.
Згаданы дом у нарматыўна-прававых актах і ў даведкавай літаратуры фігуруе як “помнік эклектычнай архітэктуры XIX стагодзьдзя з рысамі ампіру і клясыцызму”. Але ў архіўных дакумэнтах (у тым ліку графічных), знойдзеных спадаром Баравым, досыць дэталёва фіксуюцца асноўныя этапы фармаваньня комплексу на працягу больш чым ста гадоў – ад сярэдзіны XVIII да пачатку ХХ стагодзьдзя.
Самыя раньнія дакумэнты зьмяшчаюцца ў матэрыялах “Эксдывізіі Марсэнтава”, датаваных 1817 годам. Паводле тагачасных зьвестак, комплекс увабраў два каменныя дамы – “малы двухпавярховы з правага боку двара і вялікі двухпавярховы пры Койданаўскай вуліцы”. Да тэкставай часткі “Эксдывізіі...” прыкладзена падрабязная схема комплексу – “надзел на рагу Фэліцыянаўскй і Койданаўскай станавіў роўнабаковую трапэцыю з бакамі 20, 11 і 16 сажняў”.
Ці ўдасца захаваць гістарычныя фрагмэнты?
Цікава, што ні першы, ні другі паверхі ня мелі ніводнага акна з боку вуліцы, а толькі з выхадам у двор. Але ў наступныя дзесяцігодзьдзі будынкі неаднаразова ўдасканальваліся, дабудоўваліся, у выніку чаго зьявіліся ня толькі новыя вокны, але й дадатковыя паверхі, якія надалі новыя абрысы будынку.
Як перакананы Расьціслаў Баравы, з ацалелым будынкам трэба абысьціся надзвычай прадумана. Перадусім выдзеліць тыя фрагмэнты дому, зь якога ўсё, уласна кажучы, і пачыналася. Ужо самі па сабе архіўныя дакумэнты маюць значную цікавасьць для грамадзкасьці, бо пра дамы багатых жыхароў Менску XVII-ХVIII стагодзьдзяў нават дасьледчыкі мала што ведаюць:
“Усе гэтыя пераробкі і дабудовы магчыма і трэба “вычленіць”. Перадусім гаворка пра фасады ХVIII стагодзьдзя – адзін на вуліцу Камсамольскую, другі – на Рэвалюцыйную. То бок у працэсе рэстаўрацыі неабходна візуальна выдзеліць іх з “архітэктурных аб’ёмаў” гэтага комплексу”.
Архітэктурны эксклюзіў ці важкі аргумэнт?
Ці не атрымаецца, што лёс унікальнага будынку паўторыць гісторыю іншых менскіх забудоваў і нават цэлых кварталаў, калі на месцы старых падмуркаў і нават яшчэ ацалелых будынкаў ставяць фактычна новыя – з сучасных матэрыялаў і паводле новых тэхналёгіяў?
“На жаль, за мінулыя 50 гадоў у практыку рэстаўрацыі ўвайшла і стала ўжо амаль паўнавартаснай такая мэтодыка, якая ўжываецца нават паважанымі і ўсімі прызнанымі спэцыялістамі, – гаворыць Расьціслаў Баравы. – На мой погляд, у Менску мы насамрэч дзесьці вымушаныя ісьці на такія рэчы. Прыкладам, калі б захацелі часткова аднавіць (а такія прапановы былі) забудову менскага замчышча, натуральна, давялося б усё ставіць наноў, гэта значыць рабіць “навабуды”.
Як адмоўны прыклад тут можна прыгадаць практыку забудовы па вуліцы Гандлёвай, якую наўрад ці можна лічыць апраўданай. Гэта часткова муляжы, а часткова проста новая забудова.
Пра дом на рагу вуліц Камсамольскай і Рэвалюцыйнай увогуле ня можа ад пачатку так ставіцца пытаньне – мэтодыка рэстаўрацыі павінна быць вытрыманая ад “А” да “Я”, усе матэрыялы маюць быць аўтэнтычныя і г.д. Толькі ў тым выпадку, калі, прыкладам, на другім паверсе апорныя канструкцыі ўжо не вытрымліваюць, тады можна дзесьці там пакласьці жалезную бэльку (дарэчы, магчыма, што ў ХІХ стагодзьдзі там ужо й былі жалезныя бэлькі). Але гэта ўжо ў крайнім выпадку, і ў кожным асобным выпадку мусіць быць абгрунтаваны, абумоўлены варыянт”.
Такім чынам, дом № 11/7 (Камсамольская/Рэвалюцыйная) – адзіны архітэктурны комплекс у межах гістарычнага цэнтру гораду, які захаваўся да нашых дзён. У зьвязку з гэтымі абставінамі, кажа Расьціслаў Баравы, важна ўлічваць ня толькі каштоўнасьць будынку, што абумоўлена яго старажытнасьцю і складанай гісторыяй, але й такі суб’ектыўны фактар, як “арыгінальнасьць”. Усё гэта, відавочна, ператварае дом на рагу Камсамольскай і Рэвалюцыйнай ва ўнікальны гістарычна-культурны аб’ект.