Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Самі баяцца начальства, а лічаць — што і народ баіцца”


Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі Пра што пісалі беларускія газэты 23 кастрычніка ў розныя гады.

“Красноармейская правда” ў 1927 годзе піша: “Наладзілі вечарыну, спэцыяльна прысьвечаную пытаньню захаваньня ваеннай тайны. Зрабілі даклад на гэтую тэму. Дакладчык казаў пра апошнія працэсы над ангельскімі шпіёнамі і манархістамі-тэрарыстамі, падкрэсьліў, што асабліва нам неабходна захоўваць ваенную тайну... Па дакладзе — інсцэніроўка на тую ж тэму. І на заканчэньне — лятарэя: тры кавалкі добрага мыла і сшытак таму, хто лепш за ўсіх растлумачыць, як адбываецца выдаваньне тайны і як з гэтым змагацца”.

“Вечерний Минск”, год 1987. Пэнсіянэр В.Бухаўцаў адгукаецца на публікацыю газэты: “Прачытаў артыкул “Аднавіць Замкавую гару” і зьдзівіўся. Якую гістарычную каштоўнасьць можа ўяўляць штучная гара, якая проста пазначыць яе фактычнае месцазнаходжаньне? А сродкаў спатрэбіцца нямала! Іх неабходна рупліва скарыстоўваць падчас перабудовы ўсіх галінаў народнай гаспадаркі. Не патрэбная штучная Замкавая гара — ды яшчэ бяз замку”.

Гэтымі днямі 1997 году на старонках “Свабоды” Канстанцін Скуратовіч піша пра беларускіх ідэолягаў: “Самі баяцца начальства, а лічаць — што і народ баіцца. Можа і баіцца, але ж не так, як пра яго думаюць. Гэта яны баяцца згубіць свае аклады “вышэй сярэдніх”, свае цёплыя месцы, утульныя крэслы, без якіх яны никто и звать никак... Што сказаць — няма сярод гэтых людзей ніводнага, падобнага на царскага афіцэра, які, пукнуўшы на балі, застрэліўся ў суседнім пакоі. Дый пукнуць нармальна баяцца — цішком паветра псуюць”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG